Бабро́ф, або Бабро́ва востраў () — востраў у групе Андрэянаўскіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 7,8 км². Незаселены.
Баброф месціцца на поўдні Берынгава мора ў 14,7 км ад вострава Канага і ў 11,87 км ад вострава Танага. Ён уяўляе сабою вяршыню стратавулкана галацэнавага перыяду з рассечаным конусам, які ўзвышаецца на 738 м над узроўнем мора, у нашы дні не актыўны.
Назва востраў Баброва была ўпершыню выкарыстана Міхайлам Цебеньковым, кіраўніком Руска-амерыканскай кампаніі, у 1852 г. З 1867 г. у складзе ЗША.
Спасылкі Bobrof Volcano description and information Bobrof Island in Aleutians West (CA) Borough AK Bobrof Island
Катэгорыя:Алеуцкія астравы Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Стратавулканы ЗША