+ Сонечныя зацьменні XX стагоддзя Сонечнае зацьменне 11 жніўня 1999 года.Поўныя зацьменні71Кольцападобныя зацьменні73Гібрыдныя зацьменні6Частковыя зацьменні78Усяго228

У перыяд з 1901 па 2000 год адбылося 228 сонечных зацьменняў, з якіх 78 былі частковымі, 73 — кольцападобнымі, 71 — поўным і 6 — гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпала на 1935 — на гэты год прыходзіцца 5 сонечных зацьменняў.

Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 20 чэрвеня 1955 года (7 хв. 8 с.), самае доўгае кольцападобнае зацьменне адбылося 14 снежня 1955 года (12 хв. 9 с.), самае доўгае гібрыднае зацьменне адбылося 17 чэрвеня 1909 года (24 с.). Самае вялікае частковае зацьменне прыпала на 18 мая 1920 года, яго велічыня склала 0,97341.

Адметныя зацьменні XX стагоддзя 29 мая 1919: Гэтае сонечнае зацьменне было выкарыстана Артурам Эдынгтанам для пацверджання агульнай тэорыі адноснасці Альберта Эйнштэйна. 24 студзеня 1925: Поўнае сонечнае зацьменне ў Нью-Ёрку. Паведамлялася, што тыя, хто знаходзіўся вышэй ў Манхэтэне, бачылі поўнае сонечнае зацьменне, а тыя, хто знаходзіўся ніжэй 96-й вуліцы — частковае. 9 мая 1948: На гэтую дату першапачаткова былі прызначаны нацыянальныя выбары ў Карэі, аднак з-за супадзення з датай сонечнага зацьмення выбары былі перанесены. 20 чэрвеня 1955: Самае доўгае поўнае зацьменне XX стагоддзя, максімальная фаза якога працягвалася 7 хвілін 8 секунд. 20 ліпеня 1963: Гэтае сонечнае зацьменне іграе важную ролю ў двух раманах Стывена Кінга: «» і «». Таксама яно было паказана ў эпізодзе «Сем дваццаць тры» 3 сезона серыяла «Вар’яты». 30 чэрвеня 1973: Самалёт «Канкорд» здзейсніў палёт па адмысловай траекторыі, якая дазволіла яму знаходзіцца ў зоне зацьмення 74 хвіліны. 3 кастрычніка 1986 і 29 сакавіка 1987: Два гібрыдныя сонечныя зацьменні адбыліся ў перыяд працягласцю менш года. 1 ліпеня 2000 і 31 ліпеня 2000: Два сонечныя зацьменні, якія адбыліся на працягу аднаго каляндарнага месяца.

Спіс зацьменняў XX стагоддзя Ніжэй прыведзена табліца, у якой пералічаны ўсе сонечныя зацьменні XX стагоддзя ў храналагічным парадку. Табліца змяшчае наступныя слупкі: Дата — дата зацьмення. Час — час максімальнай фазы зацьмення, гэта значыць момант максімальнага збліжэння восі конуса месяцавага ценю з цэнтрам Зямлі. Час максімальнай фазы прыводзіцца ў Зямным часе (TT). Сарас — серыя сонечных зацьменняў, да якіх адносіцца дадзенае зацьменне. Сонечныя зацьменні аднаго сараса паўтараюцца з перыядычнасцю раз у 18 гадоў 11 дзён і 8 гадзін. Тып — тып сонечнага зацьмення. Выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні: поўнае   П  , кольцападобнае   К  , гібрыднае   Г  , частковае   Ч  . Гама — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі падзеленай на экватарыяльны радыюс Зямлі. — доля вуглавога дыяметра Сонца, якая аказалася зацемнена. Каардынаты — геаграфічныя каардынаты пункта максімальнага зацьмення. Шырыня — шырыня месяцавага ценю ў кіламетрах.