Ждано́вічы (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны на паўночны захад ад Мінска, на шашы . Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — больш 5 тыс. жыхароў.
Геалогія За 1 км на поўнач ад станцыі Ждановічы, на правым беразе Свіслачы ў 1960 годзе адкрыта Ждановіцкая мінеральная крыніца. Мінеральныя воды прымеркаваны да порыстых і трэшчынаватых пясчанікаў і алеўралітаў верхняга пратэразою. Вада з глыбіні 433—464 м хларыдна-сульфатна-натрыевая.
За 4,5 км на ўсход ад Ждановічаў, у даліне ракі Свіслач, знаходзіцца Свіслацкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Пластовы паклад звязаны з старажытна-алювіяльнымі адкладамі надпоймавай тэрасы ракі Свіслач.
Назва Назва аграгарадка паходзіць ад доктара Івана Здановіча, які ў пачатку XX стагоддзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінеральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лячыліся мінеральнай вадой. Пазней доктар Здановіч пабудаваў на бліжэйшай чыгуначнай лініі платформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Мінск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «платформа Здановіча», якая пасля Другой Сусветнай вайны паступова трансфарміравалася ў назву «станцыя Ждановічы».
Пазней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагоддзя.
Гісторыя У VI—VIII стагоддзях да нашай эры ва ўрочышчы Банцараўшчына, каля Ждановіч, было паселішча першабытных людзей, якія адносіліся да банцараўскай археалагічнай культуры.
У 1921 годзе — дачы, 5 двароў у Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. З 20 жніўня 1924 у Бароўскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 у межах горада Мінск. З 26 мая 1935 — у Мінскім раёне, з 20 лютага 1938 — Мінскай вобласці.
Тэрыторыя скасаванай у 1988 годзе вёскі Банцараўшчына ўключана ў склад Ждановіч.
У 1992 годзе ў Ждановічах заснавана прыватнае прадпрыемства «Дарыда», у 1997 прароблена першая свідравіна для здабычы мінеральнай вады.
10 красавіка 2004 года частка вёскі Ждановічы ўключана ў межы горада Мінска.
У 2010 годзе вёска Ждановічы ператворана ў аграгарадок.
Насельніцтва Паводле перапісу 1999 года — больш за 5000 жыхароў.
Транспарт
Ёсць чыгуначная станцыя. Канцавы прыпынак мінскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзве ад станцыі Ждановічы да Мінскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад варот Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.
Інфраструктура Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр. Гандлёвы цэнтр (вул. Паркавая, 2; архітэктар В. Шаўчэнка, В. Косаў). Ждановіцкая сярэдняя школа (вул. Паркавая, 8) — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі, навучанне вядзецца на рускай мове.
Славутасці
Спаса-Ушэсцеўская царква За 5 км на паўночны захад знаходзіцца гарадзішча, датаванае VI стагоддзем.
Вядомыя асобы Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 1979) — беларуская пісьменніца. Антон Новік (нар. 1998) — беларускі футбаліст. Аляксандр Анатолевіч Раманькоў — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі. Генадзь Міхайлавіч Загарадны — кандыдат медыцынскіх навук. Ягор Ігаравіч Бачыла — журналіст, былы рэдактар Прессбола. Вячаслаў Леанідавіч Жураўскі — спартыўны суддзя міжнароднай катэгорыі. Алег Мікалаевіч Бабуль — акцёр тэатра і кіно. Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў — доктар біялагічных навук, прафесар. Ларыса Рыгораўна Траццякова — кандыдат матэматычных навук.
Спасылкі
Катэгорыя:Ждановіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна