Аляксей Збунь (нар. , Сабаліўка, Жытомірская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Хебар» з Пазарджыка.

Клубная кар’ера На юнацкім узроўні гуляў за БВВФК з Бравараў, у 2015 годзе выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Шполатэхагра» са Шполы ў чэмпіянаце Чаркаскай вобласці. У 2015 годзе стаў іграком «Зоркі», аднак у сезоне 2015/16, пераможным для каманды ў Першай лізе, не з’яўляўся на полі. Пасля выхаду каманды ў Прэм’ер-лігу выступаў пераважна ў моладзевым першынстве, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Дняпра». У сезоне 2018/19, калі «Зорка» зноў апынулася ў Першай лізе, замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Зорка» знялася з Першай лігі, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з МінскаУкраинский полузащитник Збунь и россиянин Орехов подписали контракты с минским «Торпедо». У складзе мінскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Гарняк-Спорт»Официально: Алексей Збунь и Александр Чепелюк - игроки "Горняка-Спорт".

У студзені 2021 года перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», якому па выніках сезона 2020/21 дапамог выйсці ў Першую лігу. У ліпені 2022 года папоўніў склад літоўскага «Джугаса», дзе гуляў да канца сезона 2022. У студзені 2023 года перайшоў у «Судуву», а ў жніўні 2023 года далучыўся да балгарскага «Хебара».

Міжнародная кар’ера У чэрвені 2017 года згуляў у двух таварыскіх матчах за моладзевую зборныя Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк-Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Джугас Цяльшэй Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Хебар Пазарджык