Тавары́ства вывучэ́ння Магілёўскай губе́рні — гісторыка-краязнаўчае таварыства, што існавала ў Магілёве ў 1902—1916 гадах.

Заснавана па ініцыятыве Е. Р. Раманава пад назвай «Таварыства вывучэння Беларускага краю». Мела статут (зацверджаны ў сакавіку 1905 года). У сувязі з утварэннем гістарычна-краязнаўчых таварыстваў у Віцебску, Мінску і іншых гарадах у сакавіку 1913 года рэарганізавана. Члены: Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў, А. П. Сапуноў, М. М. Турбін. Вывучала гісторыю, этнаграфію і прыроду Беларусі, пераважна Магілёўскай губерні. Выдала працу Раманава «Першакрыніцы для гісторыі Магілёўскага краю» (вып. 1, 1916), у якую ўвайшлі «Баркалабаўскі летапіс» і «Падарожныя заметкі стольніка П. А. Талстога аб Магілёўскай губерні (1697—1699)». Падрыхтавала да выдання 4-ы выпуск зборніка «Магілёўская даўніна» і інш.

У Першую сусветную вайну эвакуіравана ў Адэсу, дзе спыніла дзейнасць.

Зноскі

Літаратура Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі: пачатак ХХ ст. / В. К. Бандарчык. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.: іл.

Саітава В. І. Гісторыя краязнаўства Беларусі: вучэб. дапам. / В. І. Саітава. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. — С. 84,97. — 203 с. — ISBN 978-985-6798-59-0.

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1916 годзе Катэгорыя:Культура Магілёва