Пётр Аляксеевіч Ля́рскі ( — Ольга Кісляк География души фронтовика Лярского // СБ. Беларусь сегодня) — географ, краязнавец і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1954), дацэнт (1960). Заслужаны настаўнік БССР (1955).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Рымінка (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку. У 1939 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Вучобу сумяшчаў з працай у інстытуце — сакратар дэканата, лабарант кафедры, выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні. Быў размеркаваны ў Нараўлянскі раён выкладчыкам ў нямецкую нацыянальную школу. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку на фронце на заходняй мяжы СССР, потым у партызанах у Чавускім раёне. Пасля вызвалення Беларусі быў накіраваны працаваць дырэктарам сельскай школы. Са студзеня 1945 года П. А. Лярскі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (сучасны Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова). Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта (з 1960 года) кафедры фізічнай геаграфіі на геаграфічным факультэце, у 1977—1999 гадах дацэнта кафедры педагогікі і методыкі выкладанняЛярский Петр Алексеевич // Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя Куляшова.

Памёр А. П. Лярскі 25 кастрычніка 2013 года. Пахаваны ў Магілёве на Грузаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць, выкладчыцкая і грамадская дзейнасць П. А. Лярскаму належаць навуковыя працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства. Аўтар больш за 150 навуковых прац. Сярод апублікаванага: Наш край : (Магілёўская вобласць. Фізіка-геаграфічны нарыс) // Дняпро. — Магілёў, 1957. Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959. География : Уч. пособ. для студ. фак. подгот. учителей. — Минск, 1963. (разам з М. С. Ратабыльскім) Пособие по краеведению. — Мн., 1966. Землеведение и краеведение. — 2 изд. — Мн., 1987. (разам з М. С. Ратабыльскім) П. И. Рычков и его «Топография Оренбургская» // Геаграфія. — 2013.

З 1947 года П. А. Лярскі быў сапраўдным членам Геаграфічнага таварыства СССР. Таксама быў Ганаровым членам грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» і Ганаровым старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення. Чытаў лекцыі ў Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у народным універсітэце пры педагагічным інстытуце. У 1959—1963 гадах вучоны сакратар, у 1963—1993 гадах старшыня Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, з 1993 года — Ганаровы старшыня. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Магілёўскі мерыдыян», супрацоўнічаў з часопісамі «Народная асвета», «Беларуская думка», «Нёман», «Пачатковая школа» і інш.

Узнагароды і званні Выдатнік народнай асветы БССР (1955) Выдатнік народнай асветы СССР (1975) Прэмія Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў галіне навуковай і грамадскай дзейнасці з прысваеннем звання «Чалавек года Магілёўскай вобласці» (2006).

Памяць 19 студзеня 2018 года ў Магілёве на доме № 44 па вуліцы Першамайскай адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. ЛярскагаПётр Алексеевич Лярский // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва». Аб навуковай дзейнасці вучонага зняты тры фільмы з серый «Нашы славутыя землякі» і «Стваральнікі».

Літаратура

Настаўнік настаўнікаў ― рыцар прыроды : да 90-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага / І. М. Шаруха [і інш.] // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства : навуковы часопіс. — 2007. ― Т. 7, вып. 3/4. ― С. 3―6

Спасылкі Лярскі Пётр Аляксеевіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Ольга Кисляк География души фронтовика Лярского // СБ. Беларусь сегодня Павел Минченко Рекорды доцента Лярского // СБ. Беларусь сегодня Лярский Петр Алексеевич // Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Пётр Алексеевич Лярский // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва» Ольга Кисляк На Могилёвщине помнят фронтовика, географа и преподавателя Петра Лярского // СБ. Беларусь сегодня

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Прыродазнаўцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне Катэгорыя:Члены Беларускага геаграфічнага таварыства Катэгорыя:Аўтары падручнікаў