Валерый Вацлававіч Міцкевіч (нар. , г. Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі правазнаўца, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.
Біяграфія У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1989—1991 гадах быў стажорам суддзі, выконваючым абавязкі суддзі суда Мінскага раёна. У 1991—2001 — суддзя, старшыня суда Мінскага раёна і г. Заслаўе. У 2001—2005 гг. — намеснік міністра юстыцыі, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. У 2005—2009 — дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2019 годзе быў абраны членам і намеснікам старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Валерыя Міцкевіча ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Спасылкі Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)