Прыгажуня-дзяўчына (Calopteryx virgo) — від стракоз сямейства прыгажунь.
Апісанне
Крылы ў самцоў металічна-сінія, у самак — дымчатыя з зеленавата-бурымі жылкамі. Галава рухомая, вочы фасетачныя, не судатыкальныя. Даўжыня 45-49 мм, брушка 34-36 мм, задняе крыло 30-31 ммСтрекозы Беларуси.
Пашырэнне Распаўсюджана ў Еўропе, Паўднёвай Сібіры, сустракаецца ў Манголіі, на Карэйскім паўвостраве, у Японіі, паўночнай частцы Кітая.
Сустракаюцца паблізу ручаёў і дробных рэчак, берагі якіх пакрыты раслінасцю, аддаюць перавагу чароту і вербам. Час лёту: з красавіка па кастрычнік.
Асаблівасці біялогіі Драпежнікі. Ротавыя органы грызучыя.
Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі падоўжаныя, маюць 3 хваставыя шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з ілістым дном і зараснікамі водных раслін. Цыкл развіцця двухгадовы.
Літаратура Пісаненка А. Д.
Катэгорыя:Прыгажуні Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе