Лусо́н (, ) — самы паўночны востраў Філіпінскага архіпелага, самы вялікі на Філіпінах.

Плошча вострава складае 109 964,9Luzon // United Nations Environment Programm (UNEP) км². Даўжыня берагавой лініі 3249,6 км. Рэльеф пераважна сярэднегорны. Вышыні да 2934 м (2928, гара Пулаг). Маюцца дзеючыя вулканы (Маён і інш.). Клімат трапічны мусонны з частымі тайфунамі. Расліннасць — вечназялёныя і лістападныя лясы, у далінах рэк саванны.

Насельніцтва вострава ў 1995 годзе налічвала каля 30 млн чалавек.

На востраве знаходзіцца сталіца Філіпінаў — горад Маніла.

Літаратура

Спасылкі Luzon // United Nations Environment Programm (UNEP) Luzon // Энцыклапедыя Брытаніка

Катэгорыя:Астравы Філіпінаў