Валянцін Пятровіч Глушко (, Адэса — , Масква) — савецкі інжынер і навуковец у галіне ракетна-касмічнай тэхнікі. Адзін з піянераў ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік савецкага вадкаснага ракетнага рухавікабудавання.
Галоўны канструктар касмічных сістэм (з 1974), генеральны канструктар шматразовага ракетна-касмічнага комплексу «Энергія — Буран», акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт з 1953), лаўрэат Ленінскай прэміі, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1956, 1961). Член ЦК КПСС (1976—1989).
У 1929—1974 гадах узначальваў ГДЛ — АКБ, дзе пад яго кіраўніцтвам былі створаны вопытныя ўзоры першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка, а пачынаючы з 1930 года — вялікі лік вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР). Магутныя ВРР канструкцыі В. П. Глушко былі ўсталяваны на большасці першых і другіх прыступак савецкіх ракет-носьбітаў і многіх баявых ракет; яны забяспечылі вывад на арбіту першых савецкіх штучных спадарожнікаў Зямлі, палёты Ю. А. Гагарына і іншых савецкіх касманаўтаў, запускі аўтаматычных міжпланетных станцый да Месяца і планет Сонечнай сістэмы. У 1974—1989 гадах, узначальваючы ў якасці генеральнага канструктара НВА «Энергія» і будучы старшынёй Савета галоўных канструктараў, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва працамі шматлікіх прадпрыемстваў і арганізацый па ключавых праектах, звязаных з савецкай пілатуемай касманаўтыкай.
Спасылкі
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Байканура Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Адэсы Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Казані Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Заснавальнікі савецкай касманаўтыкі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Каралёва Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Элісты