Лаадыка IV — эліністычная прынцэса і кіраўніца Селеўкідскай дзяржавы.
Біяграфія Сям'я, юныя гады Яе бацькамі былі кіраўнікі дзяржавы Селеўкідаў Антыёх III Вялікі і Лаадыка IIILaodice III . Па бацькаўскай лініі яе дзедам і бабуляй былі Селеўк II Калінік і Лаадыка II, па матчынай — пантыйскі цар Мітрыдат II і яго жонка — селеўкідская прынцэса Лаадыка. Такім чынам, бацькі Лаадыкі былі стрыечнымі сваякаміAntiochus II Theos .
Лаадыка нарадзілася і вырасла ў Селеўкідскай дзяржаве, і на востраве Дэлас захавалася прысвечаная ёй ганаровы надпісGrainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.48.
Першы шлюб У 196 годзе да н.э. старэйшы брат Лаадыкі Антыёх быў абвешчаны будучым кіраўніком бацькаўскага царстваAntiochus III the Great , і ў гэтым жа годзе яны ажаніліся. Гэта падзея стала першым шлюбам паміж братам і сястрой у гісторыі дынастыі. Ад гэтага саюза нарадзілася дачка Ніса, якая стала жонкай пантыйскага кіраўніка Фарнака ILaodice IV .
Антыёх III прызначыў сваю дачку ў 193 годзе да н.э. галоўнай жрыцай дзяржаўнага культу, які быў прысвечаны яе памерлай маці Лаадыцы III і размешчаны ў Мідыі. Але ў тым жа годзе памёр муж Лаадыкі IV, што стала вялікім горам для яго бацькі і ўсёй сям'і.
Другі шлюб Антыёх III выдаў Лаадыку за сярэдняга брата Селеўка IV Філапатара, які стаў суправіцелем бацькі і яго спадчыннікам. Вынікам гэтага саюза стала нараджэнне трох дзяцей: Антыёха, Дэметрыя I Сатэра і Лаадыкі V.
У 187 годзе да н.э. памёр Антыёх III, і краіну ўзначалілі Селеўк і Лаадыка. Іх кіраванне доўжылася да 175 года да н.э., калі памёр Філапатар.
Незадоўга да смерці Селеўк змог вызваліць свайго брата Антыёха з рымскага палону, але замест яго яму прыйшлося адправіць туды ДэметрыяАпіян. Рымская гісторыя. Сірыйскія справы, 45
Трэці шлюб Пасля гібелі Селеўка IV, Лаадыка выйшла замуж за малодшага брата Антыёха IV Эпіфана, які стаў рэгентам пры яе старэйшым сыне Антыёху. Але ў 170 годзе да н.э. дзіця было забіта па загадзе дзядзькі, які атрымаў у спадчыну прастол. Лаадыка нарадзіла свайму мужу двух дзяцей — Антыёха V і Лаадыку VI. Пасля гібелі Эпіфана краінай стаў кіраваць іх сын.
Смерць Пасля гібелі Антыёха IV у 164 годзе да н.э., Лісій стаў рэгентам пры малалетнім сыне цараПершая кніга Макавейская, Глава 6.. Але Эпіфан даручыў клопат аб сыне свайму «аднагодку» Філіпу, які прыбыў з Персіі на чале сваёй армііІосіф Флавій. Іўдзейскія старажытнасці, Кніга 12. Глава 6.. Лісій разбіў Філіпа ў 163 годзе да н.э., і атрымаў падтрымку з Рыма за выкананне ўмоў Апамейскага міру.
Пасля гэтага рэгент расправіўся з Лаадыкай IV і яе старэйшай дачкой ад шлюбу з Эпіфанам — удавой цара КападокііПалібій. Усеагульная гісторыя, Кніга 31. Глава 17..
Крыніцы
Літаратура J.D. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer, BRILL 1997
Спасылкі Laodice IV Laodice III Antiochus III the Great Coinage for Laodice IV
Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.