Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага (), да 2019 года Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (), да 20 кастрычніка 2011 года Ві́ленскі педагагічны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільні.
Гісторыя Заснаваны ў 1935 годзе ў Клайпедзе як педагагічны інстытут. Падрыхтоўваў настаўнікаў пачатковых школ. У 1939 годзе знаходзіўся ў Панявежысе. Пасля перадачы Віленскага краю Літве інстытут пераведзены ў Вільню, дзе ў лістападзе 1939 годзе пачаў працу пад сучаснай назвай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны універсітэт зноў пачаў працаваць як педагагічны інстытут.
У 1986 годзе інстытут складаўся з сямі факультэтаў (літоўскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежных моў, гісторыі і педагогікі, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчы і геаграфіі). З 1945 года дзейнічае завочнае аддзяленне, з 1966 года — вячэрняе. У 1980-х гадах інстытут налічываў 412 выкладчыкаў (у тым ліку 30 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў), навучалася звыш 7 000 чалавек (з іх на дзённым аддзяленні — 4 000, на завочнам — 3 000). Інстытут рыхтаваў настаўнікаў па больш за 20-і спецыяльнасцяў. За 1944—1986 гады інстытут падрыхтаваў 28 000 настаўнікаў розных спецыяльнасцяў.
З 20 мая 1992 года па 19 кастрычніка 2011 года дзейнічаў як Віленскі педагагічны універсітэт.
Пастановай Сейма № XIII-1229 ад 05/06/2018 з 1 студзеня 2019 года Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (былы Педагагічны ўніверсітэт) спыніў сваё існаванне шляхам рэарганізацыі і быў выпісаны з Рэгістра юрыдычных асоб. Студэнты гэтай вышэйшай школы пасля яе рэарганізацыі працягнулі навучанне ва Універсітэце імя Вітаўта Вялікага.
Афіцыйныя назвы З 1935 года да лістапада 1939 года — Клайпедскі педагагічны інстытут З лістапада 1939 года да 1992 года — Віленскі (Ордэна Дружбы народаў) дзяржаўны педагагічны інстытут З 1992 года да 19 кастрычніка 2011 года — Віленскі педагагічны ўніверсітэт З 20 кастрычніка 2011 года — Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук
Структура
Факультэты Фізікі і тэхналогіі Прыродазнаўчых навук Гісторыі Філалагічны (са студзеня 2009 года аб’яднаны з факультэтамі замежных моў і славістыкі) Літуаністыкі Матэматыкі і інфарматыкі Педагогікі і псіхалогіі Сацыяльных навук Спорту і здароўя Інстытут эдукалогіі культуры і мастацтва Інстытут сацыяльных камунікацый
Праўленне Да 1962 года ўніверсітэт узначальваў дырэктар, з 1962 года — рэктар.
Рэктары Альгірдас Гайжуціс
Літаратура Вильнюсский педагогический институт // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 187. — 672 с. — 50000 экз. Медонис А. Туристу о Вильнюсу. — Вильнюс: Минтис, 1965. — С. 108—110. — 50000 экз. Vilnius 1900—2005. Naujosios architektūros gidas. A guide to modern architecture. — Vilnius: Viešoji įstaiga «Architektūros fondas», 2005. — С. G8. — ISBN 9955-9812-0-2
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Вільнюса Катэгорыя:Універсітэты Літвы Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:1935 год у Літве