Цярэнцій Фаміч Штыкаў () — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, дыпламат. Генерал-палкоўнік (1944)О присвоении воинских званий офицерскому составу и генералам Красной Армии // Известия. 3 ноября 1944 года. № 262 (8564). — С. 1. Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР (1948), фактычны кіраўнік паўночнай часткі Карэі ў 1945—1950 гадах, адзін з арганізатараў Карэйскай вайны.

Член УКП(б) з 1929 года. Кандыдат у члены ЦК УКП(б) (1939—1952), член ЦК КПСС (1956—1961). Дэлегат XVIII з’езда УКП (б) (1939).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР II і IV скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 28 лютага [13 сакавіка] 1907 года на хутары Любкі Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і. Беларус.

Скончыў Прафесійна-тэхнічную школу (1927). У 1931—1938 гадах — на камсамольскай рабоце ў Ленінградзе, сакратар Акцябрскага райкама УЛКСМ. У кастрычніку — лістападзе 1938 года ўваходзіў у склад асобай тройкі НКУС, якая актыўна ўдзельнічала ў сталінскіх рэпрэсіях у Ленінградзе і Наўгародскай вобласці РСФСР. У 1938—1945 гадах — другі сакратар Ленінградскага абкама УКП(б) (пры першым — А. А. Жданаве).

Са снежня 1939 года па сакавік 1940 года — член Ваеннага Савета 7-й арміі. У верасні 1941 года — член Ваеннага Савета Ленінградскага фронту. З красавіка 1943 года па люты 1944 года — член Ваеннага Савета Волхаўскага фронту. У лютым — лістападзе 1944 года — член Ваеннага Савета Карэльскага фронту.

У красавіку — жніўні 1945 года — член Ваеннага Савета Прыморскай групы войскаў Далёкаўсходняга фронту. У жніўні — верасні 1945 года — член Ваеннага Савета 1-га Далёкаўсходняга фронту. У 1945—1947 гадах — намеснік камандуючага войскамі Прыморскай ваеннай акругі па палітычнай частцы. У 1946—1947 гадах — кіраўнік савецкай дэлегацыі ў Савецка-амерыканскай камісіі па Карэі.

З 16 кастрычніка 1948 года па 14 снежня 1950 года — Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. Вызвалены ад абавязкаў за «пралікі ў працы, якія выявіліся ў перыяд контрнаступлення амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх войскаў у паўночных раёнах Карэі».

Памёр 25 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

Сям’я Жонка — Антаніна Аляксандраўна Штыкава (1910—1986). Сын — Валерый Цярэнцьевіч Штыкаў (1938—1999).

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне Катэгорыя:Паслы СССР Катэгорыя:Паслы іншых краін у Венгрыі Катэгорыя:Паслы іншых краін у КНДР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР