Умберта Нобіле (; , Лаура, Каралеўства Італія — , , Італія) — італьянскі будаўнік дырыжабляў, даследчык Арктыкі, генерал.
Біяграфія Вучыўся ва ўніверсітэце Неапаля, дзе вывучаў электратэхніку і інжынерную справу. У 1908 годзе маладога спецыяліста прынялі на працу ў генеральную інспекцыю чыгунак, дзе ён займаўся электрыфікацыяй абсталявання.
У 1911 годзе італьянскае ваеннае міністэрства аб’явіла конкурс на паступленне ў паветраплавальную вучэльню — Нобіле аказаўся ў ліку тых, хто прайшоў адбор. У час Першай сусветнай вайны ён атрымаў прызначэнне на авіязавод у Рыме, дзе будаваліся паветраплавальныя апараты для ВМФ Італіі.
У 1923—1924 гадах пабудаваў дырыжабль N-1 — «Нарвегія» («Norge»), які ў канцы 1925 года быў прададзены Італіяй нарвежскаму аэраклубу для здзяйснення арктычнага палёту праз Паўночны полюс. Амундсен стаў кіраўніком экспедыцыі, а Нобіле — камандзірам паветранага судна. Пасля палёту Нобіле вярнуўся ў Італію героем і быў усяляк аблашчаны Беніта Мусаліні, канструктара зрабілі генералам.
Для новага палёту, на гэты раз пад сцягам Італіі, быў падрыхтаваны дырыжабль N-4, які атрымаў назву «Італія». 24 мая 1928 года дырыжабль дасягнуў Паўночнага полюса, але на зваротным шляху (25 мая) праз моцны сустрэчны вецер і абледзяненне пацярпеў катастрофу каля Шпіцбергена — з 16 чалавек экіпажа двое загінулі, шэсць прапалі без вестак, васьмярым удалося вярнуцца на радзіму.
У сакавіку 1929 года дзяржаўная камісія прызнала Нобіле асноўным вінаватым у катастрофе. Як генерал ВПС, ён быў змушаны падаць у адстаўку. А ў 1931 годзе ён пакінуў Італію.
На працягу наступных пяці гадоў канструктар працаваў у СССР, дзе ствараў лятальныя апараты на прадпрыемстве «Дырыжаблебуд» у падмаскоўным Даўгапрудным. Пад яго кіраўніцтвам былі арганізаваны канструктарскія работы, будаўніцтва вялікага элінга, а таксама выпушчаны дырыжаблі «СССР-В5» і «СССР-В6».
Потым ён перабраўся ў ЗША, дзе выкладаў аэранаўтыку. І толькі пасля Другой сусветнай вайны, калі рэжым Мусаліні быў адменены, Умберта Нобіле змог вярнуцца на радзіму. З яго знялі ўсе абвінавачванні, вярнулі генеральскае званне. Канструктар заняўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце Неапаля, дзе калісьці вучыўся самБРЭ. Нобиле Умберто Жизнь и трагедия Умберто НобилеГлавный грех Умберто Нобиле.
Узнагароды Савойскі ваенны ордэн, 1926 год Залаты медаль Кангрэса ЗША, 1928 год Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», 1966 год
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці авіяцыі Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Военачальнікі Італіі Катэгорыя:Асобы на банкнотах