Аляксандр Адамавіч Штэн (нар. , г. Гродна) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2005).
Біяграфія Паходзіць з яўрэйскай сям’і. Бацька Адам жыў у Гродне, у час Вялікай Айчыннай вайны патрапіў у палон, прайшоў праз лагеры. У 1952 годзе, калі сыну было тры гады, быў асуджаны па 58-м артыкуле. Адбываў пакаранне пад Кемерава. У 1956 рэабілітавалі, праз два гады ён з’ехаў у Аўстрыю, адтуль — у Ізраіль. З сынам сустэўся толькі праз 40 гадоў.
Аляксандр Штэн скончыў у 1968 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікумПравнук Робинзона , у 1978 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 1968—2002 гадах працаваў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 2002—2009 гадах ва УДКП «Праектнае бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1986 года.
Творчасць
Асноўныя працы: раённы Дом культуры ў г. Шчучын (пабудаваны ў 1987; архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Макарэвіч, Б. Шмыга); банк у г. Шчучын (арх. А. Штэн, Э. Марцінчык, С. Мужэйка, Т. Чорная)Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. . 648 стар.; Хрысціянскі дабрачынны цэнтр па вул. Шчорса (пабудаваны ў 1997; архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная, С. Мужэйка); Касцёл Маці Божай Міласэрнасці па вул. Рэпіна (будуецца; 2001, архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная); Касцёл Міласэрнасці Божай па вул. Кабяка (будуецца; 1999, архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная); будынак грамадска-гандлёвага прызначэння па вул. К. Маркса (пабудаваны ў 2008, архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная); добраўпарадкаванне поймы р. Гараднічанкі ад вул. Леніна да вул. Ажэшка; касцёл Найсвяцейшага Збавіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка (2000-я, арх. А. Штэн, І. Казлоўскі, Т. Чорная)Т. В. Габрусь. Актуальныя сродкі архітэктурна-мастацкай выразнасці сучасных каталіцкіх храмаў — усе ў Гродне; касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай ў г. Масты (сааўтар І. Казлоўскі)Александр Штен. Свобода для творчества. // Архитектура и строительство № 3 (169) 2005 г.; касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мікрараёне «Індустрыяльны» г. ЛідыПроект и строительство Костела Милосердия Божьего .
Узнагароды Узнагароджаны медалём Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005).
Літаратура
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Шчучына Катэгорыя:Архітэктары Мастоў Катэгорыя:Архітэктары Беларусі