Сіня́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сіняўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабодкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 22 верасня 1980 года ў склад Кухчыцкага сельсавета перададзена вёска ЖомайдзьРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2180 чалавек, з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1688 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе