Захар Кузьміч Магіле́ўчык () — беларускі вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Біяграфія Нарадзіўся 18 лютага 1895 года ў вёсцы Галоўчын Магілёўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Магілёўскай вобласці).
Скончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, двухкласнае вучылішча ў Бялынічах і ў 1914 годзе — Магілёўскую фельчарскую школу. Працаваў у розных паветах Магілёўскай губерні, быў прызваны ў армію.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў намеснікам старшыні сельсавета, быў мабілізаваны працаваць у проціэпідэмічных атрадах Магілёўскага губернскага аддзела аховы здароўя. У 1919 годзе накіраваны на вучобу Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1923 годзе. Прайшоў спецыялізацыю па гігіене і санітарыі ў Санітарна-гігіенічным інстытуце Наркамата аховы здароўя РСФСРМогилевчик Захар Кузьмич // РУП «Научно-практический центр гигиены».
З 1924 года працаваў павятовым санітарным ўрачом і намеснікам загадчыка аддзелам аховы здароўя ў Горацкім павеце, затым гарадскім санітарным урачом у Мінску. У 1925—1931 гадах — у Наркамаце аховы здароўя БССР на пасадах намесніка загадчыка, пазней — загадчыка санітарна-эпідэміялагічным аддзелам. Адначасова са снежня 1924 года пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце асістэнтам, потым — дацэнтам кафедры гігіены медыцынскага факультэта. З 1931 года цалкам перайшоў працаваць у БДУ на пасадзе выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай гігіены. У 1934 годзе зацверджаны ў званні прафесара і абраны на пасаду загадчыка кафедрай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута.
Член КПСС з 1942 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах — загадчык кафедрай гігіены ў Іжэўскім медыцынскім інстытуце, кансультант па санітарным пытанням медсанчастак абаронных заводаў, ваенных шпіталяў і Наркамата аховы здароўя Удмурцкай АССР. З чэрвеня 1943 года — на пасадзе рэктара адноўленага ў Яраслаўлі Беларускага медыцынскага інстытута, якую займаў да 1953 года.
З 1955 года на працягу 13 гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Здравоохранение Белорусии». Удзельнічаў у якасці сарэдактара раздзела «Гігіена» другога выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі».
Памёр 6 студзеня 1975 года.
Навуковая дзейнасць З. К. Магілеўчыку належаць навуковыя працы па пытаннях гігіены, планіроўкі добраўпарадкаванні населеных пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, санітарнай ахове прыродных рэсурсаў. Быў кансультантам праектаў генеральных планаў Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Гомеля і іншых населеных пунктаў БССР (схемы размяшчэння ўстаноў медыцынскага абслугоўвання). З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам выканана 4 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаванага: Практыкум па эксперыментальнай (агульнай) гігіене. — Мн., 1931. Актуальные вопросы гигены села. (разам з Д. П. Бяляцкім) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.
Грамадская дзейнасць Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. З. К. Магілеўчык быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гігіеністаў, Усесаюзнага і Беларускага навукова-тэхнічных таварыстваў гарадской гаспадаркі. Уваходзіў у склад архітэктурнага савета Камітэта па справах будаўніцтва і архітэктуры Савета Міністраў СССР, прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў.
Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў.
Узнагароды Ордэн Леніна (1953); ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944); ордэн «Знак Пашаны» (1948); два медаля «За працоўную доблесць» (1961, 1967); медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945); медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946); юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1965); чатыры ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР; значок «Выдатнік аховы здароўя».
Памяць Імем З. К. Магілеўчыка названы вуліцы ў горадзе Бялынічы і аграгарадку ГалоўчынКароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі. На будынку Галоўчынскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Крыніцы
Літаратура
— С. 254.
Спасылкі Могилевчик Захар Кузьмич // РУП «Научно-практический центр гигиены» Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Віртуальны музей Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі
Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Санітарныя ўрачы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта