Party for Everybody () — песня, з якой музычны калектыў «Буранаўскія бабулі» прадстаўляў Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку.
Песня стала пераможцам адборачнага тура 2012 года, які адбыўся 7 сакавіка 2012 года ў Маскве. Па выніках прапарцыйнага складання вынікаў глядацкага і судзейскага галасавання гурт атрымаў 38,51 бала, апярэдзіўшы свайго бліжэйшага суперніка — дуэт Дзімы Білана і Юліі Волкавай з іх песняй «Back to Her Future» — на 9,26 бала.
22 мая 2012 года песня паспяхова прайшла ў фінал конкурса песні Еўрабачанне 2012, заняўшы першае месца ў сваім паўфінале, а 26 мая па выніках галасавання ў фінале заняла другое месца.http://www.eurovision.tv/page/history/by-year/contest?event=1593#Scoreboard
Стварэнне Словы песні на ўдмурцкай мове, па прызнанні ўдзельніц калектыву, напісала мастацкі кіраўнік «бабуль» Вольга Туктарова, тады як аўтарам англамоўнай часткі стала вядомая брытанская паэтка Мэры Сьюзэн Эплгейт, якая супрацоўнічала, у прыватнасці, з Modern Talking і Кайлі Міноўг«Бурановские бабушки» не хотят, чтобы их считали фриками. «Я не буду нават называць імя аўтара, не вымаўлю, яна не руская», — падзялілася з карэспандэнтам «Камсамольскай праўды» мастацкі кіраўнік «Буранаўскіх бабуль» Вольга Туктарова. Музыку да «Party for Everybody» напісалі вядомыя кампазітары Віктар Дробыш і Цімафей Лявонцьеў. Характэрна, што ўдмурцкія і англійскія словы кампазіцыі пісаліся асобна: калі «Буранаўскія бабулі» прыехалі на студыю з напісаным імі тэкстам, англамоўны варыянт таксама быў ужо гатовы. Калі ўдзельніцам ансамблю перавялі яго словы, тыя, па сведчанні Туктаровай, выявілі іх дзіўнае супадзенне з тым, што прывезлі яны:
Вучыць англійскія словы, як вынікае з інтэрв’ю «Буранаўскіх бубуль», ім было зусім нескладана«Бурановские бабушки»: Богатые люди — очень закрытые, им опасно открываться. Но с нами — можно!.
Еўрабачанне-2012 Меркаванні расійскіх музычных прадзюсараў і крытыкаў наконт шанцаў песні і калектыву ў цэлым на перамогу падзяліліся. Так, Артур Гаспарян паведаміў журналістам, што Еўропа можа ўспрыняць «Буранаўскіх бабуль» як «музычны атракцыён», з прычыны чаго іх «шанец на перамогу мінімальны», а Іосіф Прыгожын, нягледзячы на адсутнасць упэўненасці ў лідарстве «Буранаўскіх бабуль» на конкурсе, падкрэсліў іх арыгінальнасць і індывідуальнасць. Ігар Круты, насупраць, назваў удзельніц ансамблю «цудоўнымі» і сказаў, што «не здзівіцца, калі яны выйграюць і Еўрабачанне ў цэлым»Игорь Крутой: Дуэт Аида-Тимати получил от меня «десятку», но им есть над чем работать«Бурановские бабушки» поедут на Евровидение. Расійскі музычны крытык Гуру Кен, назваўшы гурт «феноменам», высока ацаніў шанцы «Буранаўскіх бабуль» на перамогу, паколькі яны «трапляюць адразу ў некалькі ўмоўных „фарматаў“ Еўрафэсту — і як відавочныя фрыкі, і як трэш-поп, і як народнікі», а таксама адзначыў сярод плюсаў неўласцівую для расійскай эстрады шчырасць. Кацярына Гечмен-Вальдэк, прадзюсар Аляксея Вараб’ёва, які ўдзельнічаў у Еўрабачанні-2011, назвала выбар журы і гледачоў адзіна правільным, аднак ацэньваць шанцы гурта на перамогу не стала, спаслаўшыся на распаўсюджанае меркаванне аб палітычным значэнні конкурсу. Рок-журналіст Арцемій Троіцкі, вядомы сваім прахалодным стаўленнем да конкурсу «Еўрабачанне», таксама станоўча адазваўся аб перамозе гурта. «„Буранаўскія бабулі“ — гэта выдатна!» — сказаў ён у інтэрв’ю Радыё «Свабода», але дадаўшы, што гэта «хутчэй, жэст адчаю, паколькі расійская папса настолькі жахлівая, настолькі беспрасветная і неканкурэнтаздольная, што, я думаю, і эксперты, якія галасавалі на гэтым нацыянальным фінале, і гледачы, правялі, так бы мовіць, галасаванне пратэсту, галасаванне супраць папсы, а не за этнічную музыку». Станоўча адклікаліся пра перамогу «Буранаўскіх бабуль» многія расійскія артысты і грамадскія дзеячы, сярод іх спявачкі Ганна Седакова, Таня Цярошына, спевакі Валерый МеладзэДима Билан готов отдать победу «Бурановским бабушкам» і ўкраінскі спявак Іван Дорн, гурт «Марсель», памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Аркадзь Дварковіч, тэлевядучая Вікторыя Лапырова, а таксама асноўныя канкурэнты гурта па адборачным туры — Цімаці, Дзіма Білан і Юлія Волкава.
Пазіцыі ў чартах Чарт (2012)Найвышэйшаяпазіцыя Вялікабрытанія Official Charts Companyhttp://www.musicweek.com/story.asp?sectioncode=1&storycode=1049803&c=1 Music Week — Official Charts Analysis (3rd June 2012)159 Ірландыя (IRMA)>> IRMA << Irish Charts — Singles, Albums & Compilations 61 Расія (2M)Russian Digital Tracks1 Расія (Tophit)Russian Airplay Chart83
Спасылкі Тэкст і пераклад песні на рускую мову Буранаўскія Бабулі. Відэа з выступлення на EUROVISION-2012. «PARTY for EVERYBODY»
Катэгорыя:Песні на ўдмурцкай мове Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2012 Катэгорыя:Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне