Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў (; 6(18).11.1899, с. Вялікія Студзёнкі, цяпер частка г. Ліпецка — ) — савецкі лётчык, адзін з першых Герояў Савецкага Саюза (20.04.1934), генерал-маёр авіяцыі (1943). Член КПСС з 1934.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У лютым 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, служыў шафёрам-матарыстам, затым бортмеханікам і пілотам ў авіяцыі. Пасля Грамадзянскай вайны лётаў на самалётах па трасах Масква — Іркуцк, Масква — Ленінград, першым адкрыў паветраную лінію на в. Сахалін. Скончыў ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). У сакавіку — красавіку 1934 года ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чалюскін», за што быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1937 годзе ўдзельнічаў у паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс. У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў авіядывізіі. З 1946 года ў адстаўцы. Аўтар рамана «Кірэевы» (1956), аповесцяў, апавяданняў, аўтабіяграфічнай кнігі «Палярны лётчык» (1952) і кнігі «Валерый Чкалаў» (1954). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліпецку