Се́йлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сейлавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Нясвіжскага сельсавета перададзена вёска СлаўкаваРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 3 населеныя пункты. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Старыя Навасёлкі, вёскі Амлынцы, Кучынаўшчына, Новыя Навасёлкі, Петухоўшчына і Стрыхараўшчына) і Юшавіцкага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Юшавічы, вёскі Бузуны, Бучныя, Затур’я, Ракавічы, Цагельня) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 939 чалавек, з іх 86,0 % — беларусы, 6,8 % — палякі, 5,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2292 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе