Легенды польскія () — серыя кароткаметражных фільмаў у жанры навуковай фантастыкі і фэнтэзі, знятыя пры супрацы польскага інтэрнэт-аўкцыёну і студыі кампутарнай графікі . Кароткаметражкі рэжысераваны польскім аніматарам . Тэматыка серый з'яўляецца футурыстычная інтэрпрэтацыя польскіх народных паданняў і легендаў.
Літаратурны грунт Грунтам для сцэнара сталі складанне «Інтэрв'ю з Барутам» аўтарства Лукаша Орбітоўскага і Міхала Чэтнароўскага (за якое яны атрымалі Прэмію імя Януша Зайдэля) і складанка Legendy polskie, дзе кожная гісторыя напісана асобным аўтарам"Легенды польскія" і "Гутарка з Барутам" для спампавання.
У ролях ) / Tomasz Drabek — старэйшы д'ябал Барута, начальнік польскага пекла (адпраўка да сярэднявечнага ) ) / Piotr Machalica — д'ябал Рокіта (адпраўка да сярэднявечнага ) Аляксандра Каспжік — чартоўка Люцынка Аляксандра Палеалог — Марыся, паслушніца д'яблаў ) / Tomasz Wlosok — Янак, робататэхнік Ванеса Александэр / Vanessa Aleksander — Оля / Kim Kold — Адольф Камчаткоў па мянушцы Smok (з ) Малгажата Міколайчак / Małgorzata Mikołajczak — Ласка, чалавекаваты андроід Роберт Венцкевіч / Robert Więckiewicz — Ян Твардоўскі, польскі мільярдар Павел Домагала / Pawel Domagala — Каладзей, паліцыянт (імя героя гэта адпраўка да легендаў ранняга Сярэднявечча о Пясту Каладзее) Олаф Любашенко / Olaf Lubaszenko — Бардача, дзядзька Каладзея Міхаліна Альшаньская / Michalina Olszańska — Жапіха, падраздзяленне «Жалезная гара» (імя гераіні гэта адпраўка да Жапісе, жонцы Пяста Каладзея) Катажына Поспех / Katarzyna Pośpiech — Яга, лясная вядзьмарка
Эпізоды № Назва Змест Грунт легенды Дата выхаду1SmokЦмок 2037 год. Горад Кракаў і яго жыхары знаходзяцца ў небяспецы. Гораду пагражае Цмок, які, аднак, не падобны да легендарнага монстра. Гэта татуяваны і моцна складзены Адольф Камчаткоў і яго лятальная машына. Ён вялікі аматар прыгожых дзяўчын, якіх выкрадае і ўтрымвае на адной з прыгарадных віл. Адной з выкрадзеных апынаецца дзяўчына Оля, у якую закаханы малады геній і канструктар робатаў Янак. Улады горада бездапаможныя, ніхто не ведае як спыніць Цмока. Як і ў легендзе пра Вавельскага цмока, маладому чалавеку прыйшла ў галаву ідэя, як перамагчы суперніка. На шчасце, у сучаснасці ў яго ёсць сучасныя тэхналогіі. Адпраўка да Вавельскаму цмоку. Гісторыя заснавана на творы «Маўчанне авечкі» () 30 лістапада 20152TwardowskyТвардоўскі Мільярдар, філантроп і спартовец Ян Твардоўскі публічная фігура ў Польшчы, але вось амаль год нічога не вядома пра яго месцазнаходжанні. Ён сядзіць адзін на касмічнай станцыі на Месяцу. Такія наступствы яго дамовы з д'яблам. Калі пазней з'яўляецца чартоўка Люцынка, ён просіць яшчэ трошкі часу, каб мець магчымасць пабываць яшчэ раз на Зямлі. Разумеючы, што ўсе дамаўленні марныя, ён збегае ад чартоўкі на яе ж караблі, хоць разумее, што гэта не на доўга, і ўрэшце прыйдзе час заплаціць узгодненую цану. Адпраўка да легендаў пра сярэднявечны пану Твардоўскім, які прадаў сваю душу д'яблу. Эпізод з'яўляецца сіквелам аповеда «Звычайны гігант» () 15 снежня 20153Twardowsky 2.0Твардоўскі 2.0Пасля ўцёкаў з Месяца на касмічным караблі, сагнаным у Люцынкі, Твардоўскі адпраўляецца да межаў сонечнай сістэмы, але вось пляга: падчас пралёту праз кольцы Сатурна ў яго сканчаецца паліва. Аднак Барута і яго пасланка не дадуць Твардоўскаму проста так збегчы. Найноўшыя тэхналогіі супраць роспачнага паляка. Пераможац можа быць толькі адзін. 16 верасня 20164Operacja BazyliszekАперацыя ВасіліскЭпізод зняты па матывах аповеда «Паглядзі мне ў вочы» () 9 лістапада 20165JagaЯгаХакерская дыверсія Твардоўскага з кампутарнай сеткай польскага пекла пачынае прыносіць свае плады. Гэтым разам у выглядзе з'яўлення таямнічай дзяўчыны з вянком з палявых траў. Гэта збегла вядзьмарка Яга пасля шматгадовага зняволення. Індустрыйнае XXI-ае стагоддзе яе не цешыць, і яна пасяляецца ў у Радаме. Рокіта адпраўляе на яе злоў спецатрад «Жалезная гара». 9 снежня 2016
Водгукі Кароткаметражкі, выкладзеныя на YouTube-канале Allegro, выклікалі дадатныя водгукі ў інтэрнэт-аўдыторыі. Цягам некалькіх тыдняў колькасць праглядаў першых двух эпізодаў (Цмок і Твардоўскі) дасягнула 6 млн. праглядаўSmok, Twardowsky .
Нататкі
Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Польшчы