Марыс Друон (,  — ) — французскі пісьменнік. Член Французскай акадэміі (1967).

Біяграфія Сын акцёра Л. Кеселя. Прыняў прозвішча свайго айчыма Р. Друона. Вучыўся на літаратурным факультэце ў Парыжы. Друон імкнуўся да натуралізму (навелы «Вогненная хмара», 1938). Удзел у барацьбе з нацызмам (1940) вызначыў пафас яго драмы «Мегара» (пастаноўка 1942), летапіснага сведчання «Цягнік 12 лістапада …» (напісана 1943), «Песні партызан» (1943, сумесна з Ж. Кеселем), аповесці пра вайну «Апошняя брыгада» (1946) і апавяданняў з цыклу «Уладары раўніны» (1962). Трылогія «Моцныя гэтага свету» адзначана Ганкураўскай прэміяй.

Беларускія пераклады Начны патруль // Французская навела XX ст. Мн., 1992.

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Міністры культуры Францыі Катэгорыя:Замежныя члены РАН