Граф Галандыі (, ) — тытул кіраўніка Галандыі ў перыяд з X па XVII стагоддзе.
Галандскі дом (Герульфінгі) 125px|thumb|right|Герб Графаў Галандскіх Першы граф Галандыі, Дзірк I быў сынам (родным або прыёмным) Герульфа, графа Кенемерланда (Заходнефрызскага), хоць існуе версія, што Дзірк быў сынам сястры Герульфа, муж якой памёр, калі дзіцё было яшчэ немаўлём. Ён атрымаў у 922 годзе ад караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла III Дурнаватага ўладанні каля Эгманда — у мястэчку пад назвай Бладэла (каля сучаснага Эйндхавена). Менавіта ад гэтай падзеі вядзе сваю гісторыю Галандскае графства. Аднак да 1100 года гэтыя землі былі больш вядомыя пад назвай Заходняя Фрысландыя, Фрызія ці Кенемерланд.
Варта заўважыць, што храналогія кіравання першых графаў не вельмі дакладная. Апошнія гістарычныя тэорыі гавораць пра існаванне яшчэ аднаго графа, паміж Дзіркам I і Дзіркам II, таму што імя Дзірка I згадваецца ў шэрагу гістарычных дакументаў паміж 896 і 988, прычым у залежнасці ад часу — кіраванне і агульная характарыстыка яго розныя. Гэты трэці граф Дзірк размешчаны паміж Дзіркам I і Дзіркам II, і пранумараваны як Дзірк I Другі, каб пазбегнуць блытаніны з ужо ўсталяванай нумарацыяй.
каля 885 — каля 889: Герульф Малодшы, граф у Заходняй Фрызіі (Кенемерланда) каля 921 — каля 931: Дзірк I (пам. каля 928/939), сын папярэдняга (?) каля 931 — каля 939: Дзірк I Другі, сын папярэдняга каля 939 — 988: Дзірк II (пам. 988), сын папярэдняга 988 — 993: Арнульф (951—993), сын папярэдняга 993 — 1039: Дзірк III Іерусалімскі (пам. 1039), сын папярэдняга 1039 — 1049: Дзірк IV (1020/1030 — 1049), сын папярэдняга 1049 — 1061: Флорыс I (1020/1030 — 1061), брат папярэдняга 1061 — 1091: Дзірк V (1052—1091), сын папярэдняга Гертруда Саксонская (пам. 1113), жонка Флорыса I, рэгент графства ў 1061—1071 Роберт I Фрызскі (рэгент), другі муж Гертруды, рэгент графства ў 1063—1071 Годфрыд IV Гарбаты, герцаг Ніжняй Латарынгіі, рэгент графства з 1063 1091 — 1122: Флорыс II Тоўсты (пам.1122), першы назваўся тытулам граф Галандыі, сын папярэдняга 1122 — 1157: Дзірк VI (каля 1114—1157), сын папярэдняга Петраніла (Гертруда) Эльзаская (пам. 1144), жонка Флорыса II, рэгент графства ў 1122—1130 1129—1131: Флорыс Чорны (пам. 1132), брат Дзірка VI, паўстаў супраць брата і маці 1157 — 1190: Флорыс III (1141—1190), сын папярэдняга 1190 — 1203: Дзірк VII (пам. 1203), сын папярэдняга 1203 — 1207: Ада (пам. 1223), дачка папярэдняга 1203 — 1207: Людвіг II Лоанскі (пам. 1218), муж папярэдняй, граф Лоана 1203 — 1222: Вілем I (каля 1167—1222), брат Дзірка VII 1222 — 1234: Флорыс IV (1210—1234), сын папярэдняга 1234 — 1256: Вілем II (1228—1256), кароль Германіі з 1247, сын папярэдняга Вілем (пам.1238), брат Флорыса IV, рэгент графства ў 1234—1238 Атон (пам.1249), брат Флорыса IV, рэгент графства ў 1238—1239, біскуп Утрэхта з 1245 Флорыс (пам.1258), брат Вілема II, рэгент графства ў 1248—1258 1256 — 1296: Флорыс V Сялянскі Бог (1254—1296), сын папярэдняга Адэлаіда (Алейда) (пам.1284), сястра Вілема II, рэгент графства ў 1258—1263 1296 — 1299: Іаан (Ян) I (1284—1299), сын папярэдняга Ян III ван Рэнес (пам. 1304), рэгент графства ў 1296—1297 Вольферт I ван Борселен (пам. 1299), рэгент графства ў 1297—1299 Ян (Іаан) II д’Авен, рэгент графства ў 1299
Авенскі дом 100px|right|thumb|Герб аб'яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д’Авен Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства ў спадчыну атрымаў Іаан (Ян) II Авенскі, граф Эно, сын Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II. 1299—1304: Ян (Іаан) II (1247—1304), сын папярэдняга, таксама граф Эно з 1280 1304—1337: Вілем III Добры (1286—1337), сын папярэдняга, таксама граф Эно (Гільём (Вільгельм) I) 1337—1345: Вілем IV (1307—1345), сын папярэдняга, таксама граф Эно (Гільём (Вільгельм) II) 1345—1356: Маргарыта I (1310—1356), графіня Эно (Маргарыта I), графіня Галандыі і Зеландыі, сястра папярэдняга. муж: з 1324 Людовік IV Баварскі (1282—1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія 100px|right|thumb|Герб графства Эно падчас кіравання Баварскай дынастыі 1356—1358: Вілем V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі(Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх. 1358—1404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга. 1404—1417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга. 1417—1433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга. 1418—1427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.
У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.
Дынастыя Валуа, Малодшы Бургундскі дом 100px|right|thumb|Герб Філіпа III Добрага.) 1419—1467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443); 1467—1477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга; 1477—1482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга; муж імператар Максіміліян I (1459—1519)
Дом Габсбургаў Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар). 1477—1482: Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1486, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж Марыі Бургундскай 1482—1506: Філіп II Прыгожы (1478—1506), кароль Кастыліі c 1504 (Філіп I), герцаг Бургундыі і інш. з 1482, сын Максіміліяна I і Марыі Бургундскай 1506—1555: Карл II (1500—1558), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Карл V) 1519—1555, кароль Іспаніі (Карл I) 1516—1556, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны, граф Ціроля 1519—1521, герцаг Бургундыі і інш. 1506—1555, сын Філіпа Прыгожага 1555—1581: Філіп III (1527—1598), кароль Іспаніі (Філіп II) з 1556, кароль Партугаліі (Філіп I), герцаг Бургундыі і інш. з 1555, сын імператара Карла V
Тытулярныя графы Галандыі (Габсбургі) У 1581 годзе Рэспубліка Злучаных Правінцый, у якую ў 1579 годзе ўвайшло графства Галандыя, абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі, аднак каралі іспанскія працягвалі насіць тытул графа Галандыі. 1581—1598: Філіп III (1527—1598) 1598—1621: Філіп IV (1578—1621), кароль Іспаніі (Філіп III), герцаг Брабанта і інш. з 1598, кароль Партугаліі (Філіп II) з 1598, сын папярэдняга 1621—1648: Філіп V (1605—1698), кароль Іспаніі (Філіп IV), герцаг Брабанта і інш. з 1621, кароль Партугаліі 1621—1640, сын папярэдняга
Паводле Мюнстэрскага дагавора, падпісанага ў 1648 годзе, кароль Іспаніі прызнаў незалежнасць Рэспублікі Злучаных Правінцый і перастаў выкарыстоўваць тытул графа Галандыі.
Гл. таксама Рэспубліка Злучаных Правінцый Каралеўства Галандыя Штатгальтары габсбургскіх Нідэрландаў
Літаратура B.K.S. Dijkstra, Een stamboom in been, Amsterdam 1991.
Спасылкі
Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Германіі Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Нідэрландаў