Першая бітва за Себху — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі 2011 года.

Ход бітвы 19 верасня з’явіліся паведамленні, што войскі арміі ПНС, якія наступалі з усходняга боку да Себхі, захапілі аэрапорт, крэпасць і раён Манш у паўднёвай частцы горада.

20 верасня войскі ПНС працягвалі весці баі за Себху. Прадстаўнік «Брыгады Шчыта пустыні» Мухамед Вардугу паведаміў, што быў узяты ў палон кіраўнік разведкі ўрада Кадафі раёна Эль-Хофра генерал Бельгасім Эль-Абаадж, які, па словах Вардугу, адказны за многія «злачынствы». Таксама, па словах Вардугу, каля 300 наймітаў з атрадаў Кадафі беглі з СебхіHenchman Belgacem al Abaaj captured, but no sign of Gaddafi .

Увечары таго жа дня камандуючы войскамі ПНС Башыр Альхваз паведаміў, што за час кароткатэрміновых баёў за Себху страты іх арміі склалі 3 чалавекі забітымі, страты войскаў Кадафі склалі 19 чалавек забітымі. Таксама, як ён казаў, войскі ПНС кантралююць большую частку горада, заявіўшы, што для ўзяцця пад поўны кантроль паўднёвых межаў Лівіі спатрэбіцца тыдзень.

21 верасня прадстаўнік Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі ў Себха паведаміў, што іх войскі «цалкам кантралююць Себху, і ўсё, уключаючы [тых, хто быў] за Кадафі, цяпер на баку рэвалюцыі». Як ён дадаў, супраціў Пераходнага Нацыянальнаму Савету ў горадзе быў нязначнымWed, 21 Sep 2011, 09:17 GMT+3 . Пазней, са спасылкай на камандаванне войскаў паўднёвага фронту, крыніцы паведамілі, што з 300 адступаючых салдат Кадафі, 150 было ўзята ў палонLibya’s NTC declares victory in battle for Sabha .

Значэнне бітвы Себха з’яўляецца найбуйнейшым і стратэгічна важным горадам (11-ы горад Лівіі па насельніцтву, да 130 тысяч жыхароў) на поўдні Лівіі. Праз яе праходзяць аўтамагістралі, якія злучаюць паўночнае ўзбярэжжа Лівіі і паўднёвую частку краіны, а таксама суседнія з Лівіяй дзяржавы (Алжыр, Нігер і Чад). Таму ўзяцце Себхі з аднаго боку адкрыла шлях прыхільнікам Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі да ўсталявання кантролю над паўднёвымі і паўднёва-заходнімі межамі дзяржавы, а з другога — адрэзала лаяльным Кадафі войскам, якія заставаліся ў Бені-Валідзе і Сірце, да адыходу на поўдзень Лівіі, альбо да сумежных дзяржаў рэгіёну Субсахары (Алжыр, Нігер, Чад, Малі і інш.).

Гл. таксама Другая бітва за Себху

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Себха Катэгорыя:Верасень 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі