Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года.

Турнір пачыналі 16 каманд, аднак у ліпені са спаборніцтваў зняўся жыткавіцкі ЮАС, вынікі матчаў з яго ўдзелам былі ануляваны, і колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. У турніры разыгрывалася дзве пуцёўкі ў Першую лігу 2020, аднак пазней колькасць месцаў была павялічана да трох дзякуючы спыненню існавання мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Вышэйшай лізе і пасля свайго зняцця пакінула вакансію ў Першай лізе на наступны год. З самага пачатку турніру лідарства захапіў дзяржынскі «Арсенал», аднак пазней значную канкурэнцыю яму стаў складаць клуб «Ашмяны-БДУФК». Тым не менш, «Арсенал» здолеў да канца турніру ўтрымаць першы радок і, дзякуючы валявой перамозе 2:1 над «Ашмянамі-БДУФК» у перадапошнім туры, датэрмінова стаў чэмпіёнам. «Ашмяны-БДУФК» засталіся другімі і таксама выйшлі ў Першую лігу. Трэці радок заняла «Маладзечна», якое пасля шэрагу няўдач на старце ўпэўнена правяло другую палову сезона, але не здолела дагнаць лідараў.

Склад удзельнікаў  Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Другую лігу ЮАС (Жыткавічы) (10-е месца ў Першай лізе 2018, неатрыманне ліцэнзіі на сезон 2019 і пераход у Другую лігу) «Чысць» (15-е месца ў Першай лізе 2018 і вылет у Другую лігу) «Арсенал» (Дзяржынск) (дэбютант лігі) «Белшына-2» (Бабруйск) (дэбютант лігі) СДЮШАР-3 (Пінск) (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля гадавога перапынку)

Клубы, якія пакінулі Другую лігу «Рух» (Брэст) (1-е месца ў Другой лізе 2018, выхад у Першую лігу) «Крумкачы» (Мінск) (2-е месца ў Другой лізе 2018, выхад у Першую лігу) «Спадарожнік» (Рэчыца) (2-е месца ў Другой лізе 2018, атрымане месца ў Першай лізе) «Паперпрам» (Гомель) (15-е месца ў Другой лізе 2018, адмова ад удзелу)

Перайменаванні клубаў «Чысць» змяніла назву на «Андэрдог» «Маладзечна-ДЮСШ-4» змяніла назву на «Маладзечна» СДЮШАР-3 (Пінск) змяніла назву на «ДЮСШ-3-Стэнлес»

Клубы-ўдзельнікі

КлубМесца ў сезоне 2018ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Андэрдог 15 у Першай лізе Чысць «Школьны» 500 Арсенал - Дзяржынск Гарадскі 1100 Асіповічы 6 Асіповічы «Юнацтва» 2500 Ашмяны-БДУФК 4 Ашмяны ФАК 525 Белшына-2 - Бабруйск імя Пракапенкі 1500 Вікторыя 8 Мар’іна Горка Гарадскі 1500 Горкі 14 Горкі «Спутнік» 1512 ДЮСШ-3-Стэнлес - Пінск Акадэмія футбола 360 Івацэвічы 7 Івацэвічы Кляноўка-Арэна 1052 Клецк 12 Клецк Гарадскі 1000 Маладзечна 9 Маладзечна Гарадскі 4800 Нёман-Агра 10 Стоўбцы «Юнацтва» 650 СМІаўтатранс 11 Смалявіцкі раён ФАК 400 Узда 5 Узда Гарадскі 900 Энергетык-БДАТУ 13 Мінск БДАТУ 781 ЮАС 10 у Першай лізе Жыткавічы «Цэнтральны» 524

Турнірная табліца

1 Паказчыкі дадзены на момант выключэння каманды з турніру.

Вынікі матчаў

Статыстыка ігракоў Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Аляксей ХадневічУзда302 Дзмітрый КупнеўскіАшмяны-БДУФК283 Дзмітрый АсіпенкаАрсенал264 Уладзіслаў Кнацько-ШтэркМаладзечна255 Віталь РушніцкіДЮСШ-3-Стэнлес226 Арцём МіраеўскіАрсенал177 Мікіта МятліцкіАндэрдог16- Мікіта ПацкоАрсенал169 Арцём КійкоАрсенал15- Аляксандр МінкоСМІаўтатранс1511 Багдан ДубавікАрсенал14- Януш ЛадуцькаАшмяны-БДУФК14

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2019 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у футболе