Канстанцін Адамавіч Шастак (, в. Янавічы Нясвіжскі павет, Польская Рэспубліка — ) — беларускі гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1988).
Біяграфія Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы тэхнікум (1974). У 1952—1976 гадах працаваў у калгасе «Памяць Леніна». У 1976—1995 — брыгадзір жывёлагадоўчай фермы «Чырвоная Зорка» племзавода «Чырвоная Зорка». Пастаянна ажыццяўляў кантроль рацыянальнага выкарыстання кармоў і своечасовага кармлення скаціны. Вёў працу па павышэнні прадукцыйнасці дойнага статку. За час яго працы ферма «Чырвоная Зорка» неаднаразова выходзіла пераможцам у спаборніцтвах раёна і вобласці.
Дэлегат XXVII з’езда КПСС (1988).
Узнагароды ордэн «Знак Пашаны» (1966), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), ордэн Леніна (1988).
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клецкім раёне