Яўген Сямёнавіч Карабко́ў ( — Коробков Евгений Семенович (4.03.1923-05.09.1980) // Медицинский некрополь ) — вучоны ў галіне пульманалогіі, таракальны хірург, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сухары (сучасны аграгарадок у Магілёўскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 годаКоробков Евгений Семёнович // Бессмертный полк Москва. Электронная книга памяти. . Удзельнік баявых дзеянняў на 3-м Украінскім фронце, вызвалення Венгрыі, Румыніі. Ваяваў у складзе дэсантнай брыгады, у партызанах, трапляў у палон, быў зняволены ў канцэнтрацыйным лагеры ў горадзе Філах (Аўстрыя). У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1957—1958 гг. працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце туберкулёзу, з 1962 г. у Разанскім медыцынскім інстытуце і галоўны ўрач абласнога процітуберкулёзнага дыспансера (з 1963 г.), дзе ён стварыў курс туберкулёзу, затым кафедру інстытута і кіраваў ёй да 1980 года.

Памёр Я. С. Карабкоў 5 верасня 1980 г. Пахаваны ў .

Навуковая дзейнасць Я. С. Карабкоў займаўся пытаннямі хірургічнага і хіміятэрапеўтычнага лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэннем пабочнага ўплыву хімічных прэпаратаў на арганізм хворага.

Літаратура  — С. 40.

Спасылкі Коробков Евгений Семенович (4.03.1923-05.09.1980) // Медицинский некрополь История Рязанской Противотуберкулёзной службы Коробков Евгений Семёнович // Бессмертный полк Москва. Электронная книга памяти.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Фтызіятры Расіі Катэгорыя:Хірургі Расіі Катэгорыя:Пульманолагі Расіі Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі