Лусіма́р Ферэйра да Сілва (; нар. , горад Бразілія), больш вядомы пад імем Лу́сіу або Лу́сіа () — бразільскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Чэмпіён свету 2002 у складзе зборнай Бразіліі.

Абараняў колеры бразільскага «Інтернасьянала». У 2000 годзе перабраўся ў леверкузенскі «Баер». У 2002 годзе стаў чэмпіёнам свету ў складзе бразільскай зборнай. Летам 2004 года разам з Міхаэлем Балакам і Зэ Раберта пераехаў у мюнхенскую «Баварыю». У 2009 годзе перайшоў у італьянскі «Інтэр». Дзіўным чынам гуляў на высокім узроўні без спадаў больш за 10 гадоў: быў асноўным гульцом на чэмпіянатах свету 2002, 2006 і 2010 гадоў, а таксама капітанам зборнай Бразіліі.

У 2013—2015 гадах выступаў у Бразіліі. 7 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт з індыйскім клубам «Гоа»Лусио перешел в индийский «Гоа» , у якім выступаў 1,5 гады. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Гама», за які выступаў у чэмпіянаце Федэральнай акругі Бразіліі. У красавіку 2018 года перабраўся ў «Бразільенсі», у складзе якога стаў гуляць у Серыі D, гуляў там да кастрычніка 2019 года.

У студзені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭкс-защитник «Баварии» и «Интера» Лусио завершил карьеру .

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бразільенсі Катэгорыя:Ігракі ФК Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Гоа Катэгорыя:Ігракі ФК Палмейрас Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2002