Таццяна Равяка (нар. , Салігорскі раён) — беларуская праваабаронца.

Адна з першых праваабаронцаў Беларусі, удзельнічала ў стварэнні сучаснай праваабарончай супольнасці. З 2010 па 2018 гады ўзначальвала Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава — была прэзідэнтам БДПЧIнтэрв’ю Таццянай Равяка на сайце Фонда дамоў правоў чалавека.

Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў пасёлку Мірны, але жыла яна там зусім нядоўга, бо бацькі пераехалі ў Салігорскnashaniva.by. Вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1991 годзе прыйшла на працу ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Разам з Алесем Бяляцкім удзельнічала ў стварэнні праваабарончанчага цэнтра «Вясна». У 2006 годзе паступіла на Вышэйшы міжнародны курс па абароне правоў чалавека ў Варшаве. Была прэзідэнтам Беларускага дома правоў чалавека ад сакавіка 2010 года да скасавання гэтай пасады ў ліпені 2018. Выступала як эксперт на тэлеканале «Белсат»belsat.eu. У 2014 годзе як прадстаўніца праваабаронцаў Беларусі ўдзельнічала ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёркуspring96.org.

Выбраная бібліяграфія Трагедия на Немиге / Авт. лит. проекта П. В. Степаненко, Т. И. Ревяко. — Влн.: GUDU RAŚTIJOS DRAUGIJA, 2000 — 608 с. ISBN 9955-437-03-0

Спасылкі Сайт Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі