Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер , Мінская вобласць — ) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі (1990—1994).

Біяграфія Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.

Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 1973—1978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 1980—1985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1985—1990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—1994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.

Член КПСС (1962—1991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 1989—1992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 1995—1996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 1996—2004.

8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. У першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.

Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.

Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Заслужаны машынабудаўнік БССР Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі (1996)

Ацэнкі Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»nn.by.

Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшагаРадыё Свабода .

Бібліяграфія Искушение властью : из жизни премьер-министра / В. Ф. Кебич; под ред. И. Н. Осинского. — Минск : Парадокс, 2008. — 478, с., л. ил.

Літаратура Кебіч //

Спасылкі Вячаслаў Кебіч: Жыцьцё і сьмерць «белавескага зубра» Профіль на сайце Палітыкі Беларусі Кебич: Я бы не проиграл в 1994-м, если бы…

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994) Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19