Святлана Генадзьеўна Карасёва (, Зінькіў, Палтаўская вобласць, УССР) — беларуская вучоная, кандыдатка філасофскіх навук (2000), дацэнтка (2007).

Біяграфія У 1988 годзе скончыла аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыла аспірантуру Інстытут філасофіі і права НАН Беларусі па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі». У 2000 годзе абараніла кандыдатскую дыссертацыю па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі».

Працавала ў жаночым інстытуце «Энвіла», Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (1997—2007)Ученые Беларуси. Справка. Карасeва, Светлана Геннадьевна (кандидат философских наук; род. 1962).

З 2007 года працуе выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце (курс «Рэлігіязнаўства» для студэнтаў спецыяльнасцяў «Філасофія», «Сацыялогія» і «Псіхалогія»).

Навуковая дзейнасць Вобласць навуковых даследаванняў — рэлігіязнаўства (праблема вызначэння рэлігіі, пытанні сацыялогіі і псіхалогіі рэлігіі).

Ініцыятар і галоўны кіраўнік першага на Беларусі масштабнага даследавання «Тыпалогія рэлігійнасці ў сучаснай Беларусі» (2012—2015 гг.). Для даследавання спецыяльна распрацоўвалася сацыялагічная анкета, рэспандэнты — жыхары розных гарадоў (як буйных, так і дробных) і населеных пунктаў Беларусі. У выніку даследавання былі атрыманыя дадзеныя, якія маюць самастойнае значэнне ў адносінах да цэлага масіву, на грунце якога распрацоўваецца тыпалогія. Гэтыя дадзеныя адлюстроўваюць дэмаграфічныя асаблівасці, прычыны звароту і каштоўнасныя ўсталёўкі рэлігійнага насельніцтва. Паводле дадзеных, рэлігійныя (у той ці іншай ступені) беларусы ўяўляюць сабою дэмаграфічна разнастайную групу, з перавагай жанчын, са стабільным сямейным становішчам, з высокім узроўнем адукаванасці і кваліфікаванай занятасці, якая мае ў якасці асноўных (але не вылучных) матываў звароту да рэлігіі ўплыў сацыяльнага атачэння і пошук асабістага сэнсу.

Арганізацыя канферэнцый Ініцыятар і адзін з арганізатараў міжнароднай навукова-практычнай канференцыі па рэлігіязнаўству, якая ладзіцца ў Мінску раз на два гады. Канференцыя з’яўляецца адной з найбуйнейшых навуковых падзей у галіне акадэмічнага рэлігіязнаўства на постсавецкай прасторы. Усяго адбылося 6 канференцый, у тым ліку: «Чалавек і рэлігія» (2013), «Рэлігія і штодзённасць» (2015), «Рэлігія і гісторыя» (2017), «Рэлігія і камунікацыя» (2019)Программа международной научно-практической конференции Религия и коммуникация 18-20 апреля 2019 г., Минск . У 2021 г. плануецца канференцыя «Рэлігія і памяць».

Традыцыйныя секцыі на канферэнцыях: гісторыя релігіі, філасофія рэлігіі, сацыялогія рэлігіі, культуралогія рэлігіі, антрапалогія рэлігіі, псіхалогія рэлігіі, метадалогія рэлігіязнаўства, нетрадыцыйная рэлігійнасць.

Навуковыя працы

Вучэбныя праграмы Карасёва С. Г. Введение в религиоведение: учеб.-метод. пособие для студентов, обучающихся по спец. 1-21 02 01 «Философия»

Карасёва С. Г. Типовая учебная программа по учебной дисциплине для специальности 1-21 02 01 Философия

Артыкулы Карасёва С. Г., Шкурова Е. В., Шатравский С. И. Изучение религиозности в поликонфессиональной среде: обоснование концепции для Беларуси Карасёва С. Г., Шкурава Е. В. Предпосылки и перспективы включения курса о религии/религиях в школьную программу в Беларуси (по результатам социологического исследования 2011—2013 гг., г. Минск)

Манаграфіі Карасёва С. Г. Типология религиозности в современной Беларуси