Даталі́т — мінерал падкласа борасілікатаў, гідраксіборасілікат кальцыю CaBSiO4(OH). Прымесі марганцу, магнію, алюмінію, жалезаДатолит // Каталог Минералов. Упершыню апісаны ў 1806 годзе дацка-нарвежскім геолагам Йенсам Эсмаркам (Jens Esmark)Datolite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy.

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Утварае крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, радыяльна-прамянёвыя выдзяленні і нацёкі. Колер белы да бясколернага, часам з зеленаватым, зеленевата-блакітным, жаўтаватым, шараватым, чырванаватым адценнем. Бляск шкляны, смаляны. Цвёрдасць 5—5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—3 г/см³. Крохкі. Раскладаецца ў салянай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы Даталіт — другасны матэрыял вывергнутых магматычных парод пераважна асноўнага складу. Запаўняе пустэчы ў туфах, шырока распаўсюджаны ў вапняковых скарнах і гідратэрмальных жылах. Сустракаецца разам з аксінітам, гранатамі, данбурытам, кальцытам, прэнітам, цэалітаміДатолит // Кристаллов.net. Радовішчы ў Аўстрыі, Германіі, ЗША, Мексіцы, Нарвегіі, Расіі (Дальнягорск, Прыморскі край), Японіі.

Выкарыстанне Даталіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на бор. Таксама другарадны вырабны матэрыял у ювелірнай справе.

Літаратура  — С. 62.

Спасылкі Датолит // Каталог Минералов Датолит // Кристаллов.net Datolite Mineral Data // Mineralogy Database Datolite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy

Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Злучэнні бору Катэгорыя:Злучэнні крэмнію Катэгорыя:Вырабныя камяні