Польскія (Каталіцкія) могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Лазарэнкі. Плошча складае 2,5 га.
Гісторыя
Могілкі былі заснаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, найстарэйшае пахаванне, якое захавалася, датуецца 1810 годам. Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старадаўніх пахаванняўНекропаль у Магілёве фактычна з’яўляееца музеем пад адкрытым небам.
У 1904 годзе ў цэнтры могілак пабудавана з цэглы капліца-пахавальня Сенажацкіх. Таксама ў пачатку XX ст. на могілках былі ўзведзены неагатычная і неакласіцыстычная капліцы, і капліца-надмагілле Жукоўскіх у неаегіпецкім стылі.
У 1950-х гадах на могілках на рэлігійныя святы ў летні перыяд збіраліся католікі Магілёва, якія маліліся каля магіл сваякоў, а потым праводзілі агульныя спевы малітваў і псалмоў. Замест ксяндза кіравала гэтымі спевамі Юлія Дашкевіч са Шклоўскага раёна.
Закрытыя для пахаванняў у 1976 годзе.
Капліца-пахавальня Сенажацкіх перададзена вернікам і асвячона 25 лістапада 1989 года. Неагатычная капліца ператворана ў грэка-каталіцкую царкву іконы Маці Божай Бялыніцкай.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
Аляксандр Жукоўскі (1820—1915) — маршалак шляхты Рагачоўскага паветаСтаронка на сайце Польскіх могілак. (1828—1881), жонка Эдварда Жукоўскага, уладальніка сядзібы ў Дашкаўцы. Уладзімір Цеханавецкі (пам. 1900) — маршалак шляхты Клімавіцкага паветана помніку — «маршалак шляхты Магілёўскай губерні», відаць, памылкова.. Валерый Генрых Камёнка (1767—1840) — апостальскі адміністратар Магілёўскай мітраполіі. Васіль Іванавіч Матэвушаў (1915—1974) — беларускі паэт, журналіст. Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў (1968—1988) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989). Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (1830—1892) — інжынер-архітэктар. Аляксей Васілевіч Пысін (1920—1981) — беларускі паэт. Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі (1912—1979) — Герой Савецкага Саюза. Яўген Святаполк-Мірскі (1876—1918) — каталіцкі святар. Мікалай Ястржэмбскі (1808 — 1874) — інжынер, педагог, гісторык навукі і тэхнікі. Леў Мікалаевіч Падзерня (1934—1984) — дырэктар завода «Магілёўліфтмаш» Алойзы Войніч-Сенажацкі (1754—1840) — старшыня Магілёўскага галоўнага суда 2-га Дэпартамента. Аляксандр Войніч-Сенажацкі (1807—1861) — маршалак дваранства Чавускага павета. доктар Эдвард Шнайдэр (памёр у 1895 годзе). кс. Павел Падгурскі (пам. 20 красавіка 1897 года) — канонік і дэкан магілёўскі. кс. Баляслаў Славінскі (пам. 1894). Даніэль Маура (пам. 1850) — капітан драгунскага палка з Казані.
Спасылкі
Галерэя помнікаў
Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:Могілкі Магілёва