Капліца-пахавальня Сенажацкіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Гісторыя Пабудавана ў 1904 годзе з цэглы як родавая пахавальня Сенажацкіх. Перададзена вернікам пасля пачатку перабудовыПушкін, І. А. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва : Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. — 150 с. і асвячона 25 лістапада 1989 года, належыць да каталіцкай парафіі Святых Ядвігі і Казіміра.

Адрэстаўраваная рукамі вернікаў, пэўны час выконвала ролю касцёла. Цяпер кожны год на свята Св. Антонія (апекуна г. Магілёва) да яе ладзіцца ўрачыстая працэсія ад касцёла Св. Станіслава

Архітэктура

Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад пакатым 2-схільным дахам. Да фасада далучана 4-гранная вежа-званіца з прамавугольным уваходным праёмам пад трохвугольным франтонам і арачным аконным праёмам над ім. Трохвугольнымі франтонамі завершаны і грані званіцы, крапаваныя па баках арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілонамі ў прасценках. Мастацка-эстэтычная выразнасць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Магілёва Катэгорыя:Польскія могілкі (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:1904 год у Магілёве Катэгорыя:Касцёлы Магілёва Катэгорыя:1989 год у Магілёве Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі