Малая Бароўка (, , да 1958 года — Дары 2) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Дарскага сельсавета. З 1973 года ў складзе Магілёва, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада.
Гісторыя У 1918—1923 гадах у складзе Лупалаўскага павета Магілёўскай губерні, у 1924—1930 — Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, у 1924—1954 — Грабянёўскага, Таранаўскага сельсаветаў, з 16 ліпеня 1954 года — Дарскага сельсавета Магілёўскага раёна. З 22 ліпеня 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. З 15 студзеня 1965 года вёска ў складзе Дарскага сельсавета.
27 сакавіка 1973Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 марта 1973 г. «О включении в городскую черту города Могилева некоторых населенных пунктов Могилевского района Могилевской области» года ўвайшла ў склад Кастрычніцкага раёна Магілёва.
Забудова Галоўныя вуліцы Кісялёва, Прытыцкага, Цютчава, Л. Маневіча, Багдановіча, Пярова, Казлова, Школьная, Майская, А. Блока, Паплаўская, завулак Паплаўскі і інш. Планіроўка нерэгулярная, пераважае сядзібная забудова.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Магілёва Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў)