Эдуард Акулін, Эдуард Аляксандравіч Акулін (нар. , в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, бард.
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень».
Творчасць Зборнікі паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988) «Пяшчота ліўня» (1990) «Крыло анёла» (1995) «Радно» (2000) «Непрычалены човен» (2003) «Вітражы» (2009) «Малітва воч» (2012) «Святая ноч» (2013)
З’яўляецца аўтарам драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996); двух песенных магнітаальбомаў: «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000); а таксама кампакт-дыскаў: «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008), «Не магу жыць без крыл…» (2012).
З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў.
Вершы Эдуарда Акуліна перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, сербскую, літоўскую, латышскую і нямецкую мовы.
Узнагароды (1993) Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні (2014) Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2016) Лаўрэат літаратурнай прэміі «Срэбнае лятучае пяро», Балгарыя
Літаратура
Спасылкі Эдуард Акулін // budzma.by
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў