Васіль Леанідавіч Амяля́нскі (, Палтава — , Гагра) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, правадзейны член Расійскай акадэміі навук (1923, член-карэспандэнт з 1916), акадэмік Акадэміі навук СССР (1925). Вучань С. М. Вінаградскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў . Скончыў гімназію ў Жытоміры. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і працаваў у ім. У 1893–1928 гг. у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1912 г. — загадчык аддзелам.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы па глебавай мікрафлоры, ролі мікраарганізмаў у кругавароце азоту і вугляроду ў прыродзе. У 1904 годзе вылучыў культуру бактэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. У 1924 годзе ўпершыню паказаў на магчымасць выкарыстання мікраарганізмаў у якасці хімічных індыкатараў. Аўтар падручніка «Основы микробиологии» (1909). У 1906—1928 гг. рэдагаваў часопіс «Ар­хив био­ло­гических на­ук».

Сярод апублікаванага: Краткий курс общей и почвенной микробиологии, 2 изд., М.—Л., 1931. Практическое руководство по микробиологии / Под общ. ред. проф. Б. Л. Исаченко. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — М.; Л. : Изд-во АН СССР, 1940. — 430, с. : ил. Основы микробиологии, 9 изд., М., 1941. Избранные труды, т. 1—2, М., 1953.

Літаратура  — С. 330.

Спасылкі Омелянский, Василий Леонидович // Большая биографическая энциклопедия Омелянский Василий Леонидович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Асабістая картка на сайце 365chess.com

Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Мікрабіёлагі Расіі Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках Катэгорыя:Шахматысты Расіі Катэгорыя:Шахматысты СССР