імператара Японіі — цырымонія публічнага абвяшчэння спадчынніка імператарскага прастола Японіі новым манархам.

Кароткія звесткі У старажытныя часы абрад інтранізацыі імператара Японіі быў складовай часткай цырымоніі перадачы трона. Гэты абрад згадваецца ў кодэксе Еро (718), у раздзеле, прысвечаным бажаствам Неба і Зямлі. У «Аналах Японіі» (720) апісваецца інтранізацыя Імператрыцы Дзіта, праведзеная ў 690 годзе. Падчас абраду кіраўнік роду Манатобэ трымаў вялікі шчыт, кіраўнік роду Накатомі чытаў малітвы бажаствам Неба, а кіраўнік роду Інбе ўручаў новай кіраўніцы святыя рэгаліі Імператарскай улады — меч і люстэрка. На інтранізацыі прысутнічалі сотні чыноўнікаў, якія пляскалі ў ладкі і кланяліся Імператару.

У праўленне імператара Каму (781—806) абрад інтранізацыі быў праведзены за некалькі дзён да цырымоніі перадачы трона. З тых часоў абодва дзейства былі падзеленыя і выконваліся асобна. Інтранізацыя стала своеасаблівай дэкларацыяй бажаствам, духам Імператарскіх продкаў і насельніцтву краіны Ўзыходзячага Сонца, што трон атрымаў у спадчыну новы манарх.

У «Цырымоніях эпохі Канін» (810—824) інтранізацыя прадстаўлена як асобны рытуал, незалежны ад цырымоніі перадачы краіны, а ў «Цырымоніях эпохі Дзекан» (859—877), складзеных пад уплывам танскага цырыманіялу, апісаны парадак правядзення гэтага рытуалу. Пачынаючы з сярэдзіны 9 стагоддзя гэты парадак стаў традыцыйным.

Інтранізацыю праводзілі наступным чынам. Напярэдадні цырымоніі будучы манарх адсылаў да Свяцілішча Ісэ святочны веер хэйхаку, каб паведаміць багіні сонца Аматэрасу аб атрыманні ў спадчыну ім японскага прастола. Ён пасылаў з такой жа весткай ганцоў да грабніц сваіх продкаў, а таксама аглядаў свае цырыманіяльныя адзенні для інтранізацыі. У дзень цырымоніі ў палацавым двары выстаўлялі харугвы з сонцам і месяцам, і сцягі на дзідах з чатырма боствамі-ахоўнікамі свету. Новы Імператар з'яўляўся ў парадных строях, з каронай на галаве і садзіўся на ўрачыста прыбраны трон. Цырымоніймайстар-апавяшчальнік зачытваў дэкларацыю атрымання ў спадчыну прастола, а апранутыя ў цырыманіяльныя адзенні грамадзянскія чыноўнікі танцавалі, кланяючыся на ўсе бакі. Прысутнічаюць ваенныя, размахвалі сцягамі і крычалі «Няхай жыве!».

Звычайна інтранізацыя адбывалася ў Вялікай троннай зале, аднак у 1177 годзе будынак згарэў і з тых часоў не аднаўляўся. У 1180 годзе, у часы Імператара Антоку, абрад здзяйсняўся ў Малой троннай зале, а з 1183 года, пасля інтранізацыі Імператара Го-Тоба — у памяшканні Вялікага дзяржаўнага савета. У 1500 годзе Імператар Го-Касівабара аднавіў правядзенне цырымоніі ў Малой троннай зале.

З 1869 года, пачынаючы з інтранізацыі Імператара Мэйдзі, танскі стыль і парадак правядзення цырымоніі замянілі новым японскім. Замест парадных строяў з кітайскай сімволікай, кароны і трона сталі выкарыстоўваць арыстакратычныя цырыманіяльныя адзенні, шапку і параднае сядзенне. Згодна з Законам аб Імператарскім доме 1889 годаЗакон аб Імператарскім доме доме. Рэдакцыя 1889 і з Указам аб уступленні на прастол 1909 годаУказ аб уступленні на прастол ад 1909 года інтранізацыя павінна была праводзіцца восенню ці зімой у старой японскай сталіцы Кіёта.

Новы дзеючы Закон аб Імператарскім доме ад 1947 года прадугледжвае цырымонію інтранізацыі пры атрыманні ў спадчыну японскага пасаду новым манархамЗакон аб Імператарскім доме. Рэдакцыя 1947 года. Артыкул 24 .

Гл. таксама

Імператарскі палац Токіа Імператарскі палац у Кіёта Спіс імператараў Японіі Вярхоўны Імператар Японіі Прынц крыві Цырымонія перадачы трона Вялікі сын Імператара

Літаратура

Інтранізацыя імператара Японіі // : [яп.] = 日本大百科全書 : 全26冊巻. — 2版. — 東京 : 小学館, 1994—1997.

Спасылкі

Закон аб Імператарскім доме. Рэдакцыя 1889 Указ аб уступленні на прастол ад 1909 Закон аб Імператарскім доме. Рэдакцыя 1947 года Цырымонія інтранізацыі Яго Вялікасці Акіхіта (1) / / Youtube Цырымонія інтранізацыі Яго Вялікасці Акіхіта (2) / / Youtube Цырымонія інтранізацыі Яго Вялікасці Акіхіта (3) / / Youtube Цырымонія інтранізацыі Яго Вялікасці Акіхіта (4) / / Youtube

Катэгорыя:Імператары Японіі