Успе́нскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў пачатку вуліцы Леванеўскага, каля вуліцы Чалюскінцаў. Вядомыя з XVI ст. Закрыты для пахаванняў у 1971 годзе. Плошча складае 2,6 га.

Успенскія могілкі вядомыя яшчэ з ХVI ст. Назва Успенскіх могілак паходзіць ад Успенскай царквы, якая размяшчалася непадалёкИсследование могилевского некрополя XIX — Средняя школа № 34 .

Лічыцца, што тут знаходзіцца найстарэйшае неідэнтыфікаванае пахаванне ў Магілёве, выяўленае напачатку 1990-х гадоў мінскім археолагам Мікалаем Бычковым. Надмагілле прадстаўлена ў выглядзе каменнай пліты з пясчанікуУ Магілёве адшукалі магілу прадстаўніка беларускага роду магнатаў Валовічаў. 22 красавік 2017, якая ляжыць на зямлі. На пліце высечаны герб: нямецкі чатырохчастковы шчыт. У правым кантоне главы праглядаюцца дзве стралы, павернутыя ўверх. У другім і ў трэцім — тры папярочныя палоскі (верхняя — доўгая, другая — трохі карацей, трэцяя — самая кароткая), у чацвёртым поле — дзве лілеі, павернутая ўверх. Выразна бачныя карона і клейнод. Фігур звяроў, якія трымаюць шчыт, на помніку няма. Уверсе пліты бачныя літары A.H.W.Пантелеева Е. Загадка канцлера// Республика — 2011 — 28 декабря — 22 с.. Пліта расколатая на 3 часткі, герб дрэнна праглядаецца. Пахаванне было абнесена плотам, пастаўлена надпіс «Гісторыка-архітэктурная каштоўнасць ахоўваецца дзяржавай». Паводле меркавання кандыдата гістарычных навук І. А. Пушкіна, гэтае пахаванне адносіцца да XVI ст. і належыць аднаму з прадстаўнікоў роду Валовічаў.

Іншыя намагільныя помнікі ўзніклі не раней за другую палову XIX стагоддзя. На Успенскіх могілках пахаваныя пераважна прадстаўнікі гарадской праваслаўнай знаці, але ёсць і пахаванні пратэстантаў.

У канцы 1930-х гг. у капліцу на Успенскіх могілках перавезлі каля 7 тыс. прадметаў з Музея гісторыі рэлігіі і атэізму, перавезеных з узарванага Іосіфаўскага сабора, што складала прыкладна чвэрць ад колішніх фондаў (астатняе было знішчана і разрабавана), дзе яны згарэлі летам 1941 г.Аляксандр Гужалоўскі. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.). Мінск 2002.

У 1939 годзе праваслаўныя вернікі Магілева збіраліся на Успенскіх могілках, дзе маліліся побач з «могілкавай царквой»І. А. Пушкін. ГРАМАДСКАЯ І КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ У БЕЛАРУСКАЙ ССР (1919—1991) МАНАГРАФІЯ. 2018 . У час Вялікай Айчыннай вайны акупацыйныя ўлады далі дазвол на правядзенне набажэнстваў у шэрагу хрысціянскіх храмаў, якія былі гвалтоўна закрыты ў 1930-я гг. савецкай уладаю, у тым ліку ў праваслаўнай царкве на Успенскіх могілках. Царква не зберагласяПушкін, І. А. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва : Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. — 150 с. .

На могілках шмат перакуленых, пабітых надмагілляў, безыменных крыжоў і магіл, пазбаўленых ідэнтыфікацыйных пазнак. Сустракаюцца старадаўнія помнікі са сцёртымі надпісамі і новымі шыльдамі31.10.2016. У Магілёве зрабілі каталог старажытных пахаванняў Успенскіх могілак.

Каля галоўнай алеі захавалася фамільнае пахаванне прадстаўнікоў вядомага магілёўскага шляхецкага роду Гартынскіх. 11 магілЗа магіламі славутых землякоў глядзяць грамадзкія актывісты. 27 красавік 2009 роду прадстаўляюць перыяд з 1844 па 1913 г.: Гартынскі Рыгор Іванавіч (1769—1848), Каралькоў-Гартынская Мар’я Сямёнаўна (1775—1844), Гартынскі Мікалай Рыгоравіч (1799—1887), Гартынская … (1810−1880), Гартынскі Канстанцін Мікалаевіч (1831—1901), Гартынскі Мікалай Мікалаевіч (1833—1889), Гартынская Феадосія Яфімаўна (1844—1904), Гартынская Аляксандра Мікалаеўна (1861—1906), немаўля Гартынская Вольга (1876 г.), Гартынскі Грыня (1885—1913), немаўля Гартынскі Міхаіл (1886 г.).

Каля заходняй граніцы могілак знаходзіцца багата аздобленая капліца-пахавальня сям’і Кленцэ 1909 года ў стылі класіцызму з агароджай.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Мікалай Рыгоравіч Гартынскі (1799—1887) — магілёўскі мэцэнат, хранолаг, краязнавец Аляксандр Васілевіч Сялецкі (пам. 11 студзеня 1868 года на 32 годзе жыцця)Магілёўскія навукоўцы добраўпарадкавалі «пліту Валовіча»  — партрэтны жывапісец. Вольнапрыходны вучань Акадэміі Мастацтваў з 1857 г. У 1860 г. удастоены звання някласнага мастака. Кузьма Кандратавіч Карыцкі (пам. 19 жніўня 1864) — магілёўскі губернскі паштмайстар, стацкі саветнік і кавалерСпіс пахаванняў і архіў з фотаздымкамі. Міхаіл Данілавіч Васілеўскі (пам. 23.04.1889) — падпаручнік. Данііл Іосіфавіч Васілеўскі (10 снежня 1816 — 20 ліпеня 1886) — стацкі саветнік. Брацкая магіла лётчыкаў, у якой пахаваны 6 лётчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На магіле ўстаноўлены абеліск.

Спасылкі

Даследаванне Магілёўскага некропаля. Успенскія могілкі Чтобы предки не обижались (Успенское кладбище) 18.04.2011 Спіс пахаванняў і архіў з фотаздымкамі

Катэгорыя:Могілкі Магілёва Катэгорыя:Вуліца Леванеўскага (Магілёў) Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)