Абдул Фатах ЮнісЧасам таксама пішуць Абдэль Фатах Юнез. (; ) — былы міністр унутраных спраў Лівіі і генерал, яго часта называлі «нумарам 2» у лівійскай іерархіі. 22 лютага 2011 года перайшоў на бок паўстанцаў, заклікаючы да падобнага пераходу армiю краіныИнститут прикладного востоковедения и африканистики. Затым быў начальнікам штаба войск паўстанцаў. У гутарцы з Джонам Сімпсанам 25 лютага выказаў здагадку, што Муамар Кадафі будзе змагацца да смерці або скончыць жыццё самагубствам.

Існуюць супярэчлівыя даныя аб даце і абставінах яго смерці. Яшчэ 23 ліпеня 2011 года ў расійскіх крыніцахПервый пошёл!, а затым і на арабскай навінавым сайце «Аль-Баваба»Report: Head of rebel forces army in Libya killed была распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што 23 ліпеня 2011 г. на сустрэчы з палявымі камандзірамі кіраўнік Пераходнага Нацыянальнага савета М. Джаліль прызнаў, што галоўнакамандуючы т. зв. «Нацыянальна-Вызваленчай Арміяй Лівіі» Абдул Фатах Юніс мёртвы, тым самым пацвердзіўшы чуткі, што ўжо два дні неафіцыйна паведамлялі з Трыпалі. Такім чынам, першыя чуткі пра яго гібель з’явіліся яшчэ 21 ліпеня. Аб дакладным часе і абставінах гібелі галоўнага палявога камандзіра паўстанцаў інфармацыі няма.

Першая афіцыйная ва ўсіх сусветных СМІ інфармацыя пра смерць Юніса з’явілася 29 ліпеня 2011 года, яе агульны сэнс зводзіўся да наступнага: камандуючы загінуў пры нявысветленых абставінах у Бенгазі. Ён быў адкліканы ў Бенгазі з участку баявых дзеянняў у горадзе Брэга. Па словах кіраўніка Нацыянальнага пераходнага савета (НПС) Мустафы Абдэль-Джаліля, Юніс павінен быў далажыць аб бягучай сітуацыі. Па дарозе Юніс і яшчэ два афіцэры былі забітыя. Па чутках, военачальніка везлі ў Бенгазі для допыту па падазрэнні яго ў сувязях з Кадафі. Кіраўнік ПНС заявіў, што смерць Юніса — справа рук наймітаў Кадафі, якія праніклі ў шэрагі паўстанцаў. Аднаго з іх нібыта ўжо арыштавалі, іншых шукаюцьСмерть предателям?. Па версіі Алі Тархуні, Юніса забілі самі лівійскія паўстанцы, якія не змаглі дараваць яму ўдзел у расправах над ісламісцкіх падполлем у часы М. КадафіГенерала Юниса убили бойцы «Бригады мучеников 17 февраля» . Па іншай інфармацыі, ён быў забіты ў сувязі з катастрафічнымі няўдачамі паўстанцаў пад Брэгай, якія паглыбілі раскол у кіраўніцтве Пераходнага Нацыянальнага Савета, выклікалі адцясненне ад кіраўніцтва ПНС свецкага крыла паўстанцаў, прадстаўніком якога з’яўляўся Юніс, і надзвычайнае ўзмацненне ісламістаў і прадстаўнікоў «Аль-Каіды».

Катэгорыя:Палітыкі Лівіі Катэгорыя:Ваенныя Лівіі Катэгорыя:Забітыя палітыкі