Абдэль Кадэр Бенсалах (; , , Французскі Алжыр — ) — алжырскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 9 красавіка да 19 снежня 2019 года выконваў абавязкі прэзідэнта Алжыра, старшыня Савета нацыі з 2 ліпеня 2002 года да 9 красавіка 2019 года.
Біяграфія Нарадзіўся 24 лістапада 1941 года.
З 1970 па 1974: дырэктар алжырскага цэнтра медыя і культуры ў Бейруце. З 1974 па 1977: рэдактар алжырскай газеты El Chaab. З 1989 па 1993: пасол Алжыра ў Саудаўскай Аравіі і ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. 1993: афіцыйны медыяпрадстаўнiк МЗС Алжыра і дырэктар аддзела інфармацыі. З 1997 па 2002: спікер Нацыянальнай народнай асамблеі Алжыра. З 2 ліпеня 2002: спікер Савета нацыі. З 30 лістапада 2004: старшыня Афрыканскага парламенцкага саюза. З 3 студзеня 2013 па 10 чэрвеня 2015: генеральны сакратар Нацыянальна-дэмакратычнага аб’яднання.
У сакавіку 2011 года ў якасці кіраўніка верхняй палаты парламента ўзначаліў камісію, мэтай якой было абвешчана ўзгадненне фармату рэформаў дзяржаўнай сістэмы з грамадзянскай супольнасцю. Камісія праводзіла сустрэчы з рознымі бачнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, аднак фінальнае заключэнне, падрыхтаванае ў ліпені, апублікавана не было.
Згодна з артыкулам 102 Канстытуцыі Алжыра кіраўніцтва краінай пасля адстаўкі прэзідэнта павінен ажыццяўляць старшыня Савета нацыі. Да гэтага заклікалі шэраг палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў падчас пратэстных акцый 2019 годаПрезидента Алжира оставили правящие силы.
Пасля адстаўкі прэзідэнта Бутэфлікі 2 красавіка 2019 года Бенсалах павінен быў стаць выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Алжыра, аднак, пасля пацверджання Канстытуцыйным саветам адстаўкі Бутэфлікі, парламент так і не змог сабрацца для зацвярджэння часовага прэзідэнта краіныВ Алжире утвердили отставку президентаПарламент Алжира не определился с датой заседания для утверждения временного президента. Парламент зацвердзіў яго толькі 9 красавіка, прызначыўшы новыя прэзідэнцкія выбары на ліпень бягучага года.
Памёр 22 верасня 2021 года ў Алжыры.
Катэгорыя:Прэзідэнты Алжыра Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя