Канстанцін Апалонавіч Карацееў (; — ) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Шчыглііўка Барадухінскага павета Харкаўскай губерні (зараз у межах горада Багадухіў Багадухіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны). У час Першай сусветнай вайны, у жніўні 1916 года добраахвотна пайшоў у армію, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце. У снежні 1917 г. быў дэмабілізаваны, вярнуўся на радзіму і працаваў на рудніку. У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Ваяваў у складзе 5-й Украінскай арміі і 2-га Камуністычнага палка 1-й Камуністычнай дывізіі. У 1919 годзе быў накіраваны ў горад Саратаў, дзе ў ліпені 1920 г. скончыў пяхотна-кулямётныя курсы і прызначаны на пасаду камандзіра узвода 4-га запаснога палка ў Яраслаўлі. У 1924 годзе скончыў паўторныя курсы Заходняга фронту ў Смаленску і праходзіў службу на пасадах памочніка камандзіра і камандзіра роты, камандзіра батальёна. У 1926 годзе скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал» імя Камінтэрна. Са студзеня 1934 г. займаў пасады начальніка штаба, з сакавіка 1935 г. камандзіра 14-а стралковага палка, з чэрвеня 1937 г. начальніка штаба, з лютага 1938 г. камандзіра 27-й стралковай дывізіі 4-га стралковага корпуса (Беларуская асобая ваенная акруга). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Са студзеня 1940 г. прымаў удзел у Савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., з сакавіка 1940 г. на пасадзе камандзіра 56-га стралковага корпуса. У чэрвені 1940 г. К. А. Карацееву прысвоена званне генерал-маёр. З кастрычніка 1940 г. ён займаў пасаду інспектара пяхоты Ленінградскай ваеннай акругі, а ў сакавіку 1941 г. пераведзены ў Кіеўскую асобую ваенную акругу на пасаду камандзіра 55-га стралковага корпуса.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны корпус пад камандаваннем К. А. Карацеева ўдзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце, у баях на рацэ Днестр у складзе 18-й арміі Паўднёвага фронту. Пасля расфарміравання корпуса К. А. Карацееў прызначаны на пасаду камандуючага 18-й арміяй па тылу, з кастрычніка 1941 г. — камандуючага 12-й арміяй, з сакавіка 1942 г. — памочніка камандуючага войскамі Паўднёвага фронту, са жніўня 1942 г. — камандзіра 11-га гвардзейскага стралковага корпуса (9-я армія, Закаўказскі фронт), з верасня 1942 г. — камандуючага 9-й арміяй, з лютага 1943 г. — 18-й арміяй, з сакавіка 1943 г. — 9-й арміяй. У красавіку 1943 г. К. А. Карацееву прысвоена званне генерал-лейтэнант. З ліпеня 1943 г. і да канца вайны ён займаў пасаду камандуючага 52-й арміяй (складзе рэзерва Стаўкі вярхоўнага Галоўнакамандавання, Варонежскага, Стэпавага, 1-га Украінскага і 2-га Украінскага франтоў). У верасні 1944 г. прысвоена званне генерал-палкоўнік. Удзельнічаў у абароне Каўказа, бітве за Дняпро, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай і іншых баявых аперацыях.
Пасля вайны К. А. Карацееў заставаўся на пасадзе камандуючага 52-й арміяй. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава і быў прызначаны камандуючым Забайкальскай ваеннай акругай. У сакавіку 1951 г. быў вызвалены ад гэтай пасады па стану здароўя, праходзіў лячэнне і ў лістападзе прызначаны памочнікам камандуючага Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-а склікання.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 3 ордэны Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 1-й ступені 3 ордэны Кутузава 1-й ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені Ордэн «Легіён пашаны» (ЗША) Медаль «За абарону Каўказа» Медаль «За вызваленне Прагі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» медалі.
Літаратура Коротеев Константин Аполлонович // Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 362. — 633 с. с ил., 30 л. ил. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — 408 с. — ISBN 5-86090-113-5. Великая Отечественная война 1941—1945: энциклопедия / М. М. Козлов. Редколлегия: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жилин (зам. гл. ред.), В. И. Канатов (отв. секретарь) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1985.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Коротеев Константин Аполлонович // Проект «Память народа »
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Камандуючыя Забайкальскай ваеннай акругай