«Пяцьдзесят адценняў шэрага» () — амерыканскі кінафільм 2015 года рэжысёра Сэм Тэйлар-Джонсан па аднайменным рамане пісьменніцы Э. Л. Джэймс. Галоўныя ролі выканалі Дакота Джонсан і Джэймі Дорнан.
Сусветная прэм’ера адбылося 11 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі і паказалі ў кінатэатрах 13 лютага 2015 года.
Сюжэт Май 2011 года. Анастэйша Стыл — сціплая студэнтка літаратурнага факультэта на паўночным захадзе ЗША — жыве ў амерыканскім Ванкуверы ўдваіх з сяброўкай-аднакурсніцай Кэтрын (Кейт) Кавана. За тыдзень да выпускнога ва ўніверсітэце Анастэйша, па просьбе захварэлай Кейт замяніць яе, едзе ў Сіэтл і бярэ інтэрв’ю ў маладога прыгажуна-мільярдэра Крысціяна Грэя ( — шэры). Інтэрв’ю складваецца не вельмі ўдала, і Анастэйша сумняваецца, што яны калі-небудзь сустрэнуцца зноў. Нечакана Грэй з’яўляецца ў гаспадарчай краме, дзе дзяўчына працуе прадаўшчыцай, і купляе там кабельныя сцяжкі, ізаляцыйную стужку і вяроўку. Іх знаёмства працягваецца, Анастэйша паступова дазнаецца пра таемныя сексуальныя захапленні багацея, становіцца прадметам яго апантанасці.
Наступную паездку ў Сіэтл яна здзяйсняе ўжо на асабістым верталёце мільярдэра. І затым у статусе каханай, пераадольваючы страхі і сумневы, спасцігае таямніцу «чырвонага пакоя», абмяркоўвае незвычайны дагавор і прымае ўдзел у ажыццяўленні шакавальных фантазій…
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2015 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэні Эльфман Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Эратычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»