Васіль Іванавіч Пансе́віч-Каляда ( — ) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Пагор’е (зараз у Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1936—1984 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1955—1980 гадах — загадчык кафедры неарганічнай, арганічнай і біялагічнай хімііИстория Белорусского национального технического университета 1920—2010 / К. И. Баландин и др.; под общ. ред. Б. М. Хрусталева. — Изд. 2, доп. и испр.— Минск: БИТУ, 2010. — 258 с.: ил. ISBN 978-985-525-586-5). Адначасова ў 1947—1955 гадах загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па будове і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Займаўся распрацоўкай метадаў сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.
Сярод апублікаванага: Органические соединения и введение в химию полимеров: Учеб. пособие для студентов строит. спец. и первого курса всех спец. нехим. вузов : [В 2 ч.]. — Минск : БПИ, 1978—1980. (у сааўтарстве з І. А. Шнып)
Сааўтар патэнта «Способ получения замещенных спирооксетанов с борнановым циклом»PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны