Нацыянал-сацыялізм або нацы́зм () — афіцыйная ідэалогія нацысцкай Германіі. Скарачэнне «нацызм» утварылася ад скарачэння «нацы» (Nazi, скарачэнне ад ), якім у Германіі звалі нацыянал-сацыялістаў па аналогіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.

Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна класіфікуецца як адна з яго разнавіднасцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэння шырокага спектру палітычных рухаў, што існавалі ў розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй ў Германіі і арганізацыямі, створанымі па яе падабенстве.

У сучаснай Германіі нацызм забаронены, аднак у свеце па-ранейшаму знаходзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі; мноства неанацысцкіх арганізацый працягвае дзейнічаць як у Германіі, так і па ўсім свеце.

Агульная характарыстыка Расізм, сацыял-дарвінізм, еўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена. Збольшага як следства гэтага — антысемітызм. Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцце дэмакратыі. Таталітарызм, прынцып правадыра. Ідэя і палітыка пашырэння «жыццёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).

Ідэалогія Венгерскі філосаф-неамарксіст Д. Лукач у кнізе «Разбурэнне розуму» паказваў на тое, што з’яўленню нацысцкай ідэалогіі папярэднічала «пэўная філасофская атмасфера, падрыў даверу да развагі і розуму, схільнасць паверыць ірацыяналізму, міфу і містыкі. І менавіта гэтую філасофскую атмасферу стварыла філасофія жыцця»Lukács, G. Die Zerstörung der Vernunft / György Lukács. — Berlin: Aufbau-Verlag, 1954. — 692 p. — P. 329..

Гл. таксама Нацысцкая сімволіка Краіны Восі

Катэгорыя:Палітыка Катэгорыя:Нацызм