Васіль Аляксеевіч Дзяме́нцьеў (; — ) — вучоны, географ, кандыдат геаграфічных навук (1938), прафесар (1961).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Судбішча Тульскай губерні (зараз у Новадзеравянькаўскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1917 годзе разам з бацькамі пераехаў у Краснаярск, дзе скончыў сярэднюю школу і працаваў лабарантам у Краязнаўчым музеі Прыенісейскага краюМартинкевич Г. И. Выдающиеся учёные Беларуси. Василий Алексеевич Дементьев (к 100-летию со дня рождения) . У 1926 годзе паступіў на геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведвальным інстытуце ў Ленінградзе. З 1937 года В. А. Дзяменцьеў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геология и геоморфология центральной части Западно-Сибирской низменности». З 1938 года на пасадзе загадчыка кафедрай фізічнай геаграфіі, у 1943—1946 гг. — дэкан геаграфічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць Навуковую дзейнасць В. А. Дзяменцьеў пачаў у час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам вядомага геамарфолага Я. С. Эдельмана. Займаўся вывучэннем антрапагенных адкладаў і геамарфалогіі Заходняй Сібіры, удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнню Пай-Хоя, Пячорскай нізіны і цэнтральнай Карэліі, геамарфалогіі Беларусі. Аўтар сістэмы фізіка-геаграфічнага і геамарфалагічнага раянавання тэрыторыі БССР, прац па ландшафту Беларусі, праблемах Беларускага Палесся. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР, праекта прыгараднай зоны Мінска і яго ландшафтнага абгрунтавання. У 1959 годзе разам з А. Х. Шклярам і В. П. Якушка апублікаваў манаграфію «Прырода Беларусі».
Аўтар 110 навуковых прац, у т.л. 7 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Сярод апублікаванага: Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c. Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. — Мн., 1960. География Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве).
Пад кіраўніцтвам В. А. Дзяменцьева падрыхтавана 5 кандыдатаў геаграфічных навук.
У 1962—1974 гг. быў прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства БССР.
Узнагароды Узнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі».
Літаратура
Спасылкі Мартинкевич Г. И. Выдающиеся учёные Беларуси. Василий Алексеевич Дементьев (к 100-летию со дня рождения) // ВестникБГУ. Июнь 2008. Серия 2. № 2. Дзяменцьеў, Васіль Аляксеевіч (кандыдат геаграфічных навук ; 1908—1974) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Члены Беларускага геаграфічнага таварыства Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці