Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў (, Вялікая Слабада, Навагрудскі павет (цяпер — Карэліцкі раён,) — ) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944)Постановление СНК СССР № 1241 от 13.09.1944 г. .

Біяграфія 12 мая 1919 г. прызваны ў РСЧА. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне 1917—1923 гг.

Двойчы, у 1927 г. і 1934 г. скончыў ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1936 г. быў накіраваны для навучання ў Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА, якую скончыў у 1938 г. 4 лістапада 1939 г. начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-гаспадарчай акадэміі Пулка-Дзмітрыеву было прысвоена званне камбрыгаПриказ Народного комиссариата обороны СССР № 04585 ад 04.11.1939 г. . 4 чэрвеня 1940 г. прысвоена званне генерал-маёраПриказ Народного комиссариата обороны СССР № 945 от 04.06.1940 г. .

У чэрвені 1941 г. прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-транспартнай акадэміі РСЧА імя Л. М. Кагановіча і на пасадзе выконваючага абавязкі начальніка акадэміі кіраваў перадыслакацыяй акадэміі ў Ташкент. Затым быў прызначаны намеснікам начальніка тылу Чырвонай Арміі. На пасадзе начальніка штаба ўпраўлення тылу Паўднёва-Заходняга фронту прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Затым быў прызначаны намеснікам па тыле камандуючага 61-й арміі. Кіраваў працай тылу арміі падчас Арлоўскай аперацыі і «за ўзорнае забеспячэнне наступальнай аперацыі арміі ў перыяд 12.7.43 па 20.8.43» быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступеніУказ Президиума Верховного Совета СССР от 27.08.1943 г. .

27 жніўня 1943 г. прызначаны начальнікам штаба 61-й арміі. 15 студзеня 1944 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі пры фарсіраванні ракі Днепр і дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі» узнагароджаны ордэнам Суворава II ступеніУказ Президиума Верховного Совета СССР от 15.01.1944 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686043 . Падчас правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «забяспечыў бесперабойнае кіраванне аперацыяй і боем» і ў жніўні 1944 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага СцягаУказ Президиума Верховного совета СССР от 03.08.1944 г. . Кіраваў працай штаба арміі ў Варшаўска-Познаньскай і ў Усходне-Памеранскай аперацыях і «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі» узнагароджаны ордэнам Кутузава II ступеніУказ Президиума Верховного совета СССР от 06.04.1945 г. . Падчас Берлінскай аперацыі войскі 61-й арміі фарсіравалі р. Одэр і прарвалі абарону праціўніка. За ўмелую арганiзацыю па забеспячэнню кіравання войскамі арміі генерал-лейтэнант Пулка-Дзмітрыеў быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступеніУказ Президиума Верховного Совета СССР от 29.05.1945 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686046 .

У 1945—1950 гг. начальнік штаба Усходне-Сібірскай ваеннай акругі, у сакавіку 1950—ліпені 1952 гг. — Прыкарпацкай ваеннай акругі і з ліпеня 1952 да кастрычніка 1954 гг. — Беларускай ваеннай акругі. У 1954 г. звольнены ў адстаўку.

З 1954 да 1956 гг. член ЦК КПБ.

Літаратура Пулка-Дзмітрыеў Аляксандр Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 6—7. — ISBN 985-11-0214-8.

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Ваенныя дзеячы СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі