Ларамі () — трэці па велічыні горад штата Ваёмінг, ЗША. Горад знаходзіцца на паўднёвым усходзе штата на аднайменнай рацэ, на паўночны захад ад Шаена, сталіцы штата Ваёмінг. Ларамі — цэнтр акругі Олбані. Горад размешчаны на скрыжаванні дарог Interstate 80 і US 287. У горадзе размешчаны рэгіянальны аэрапорт Ларамі. Насельніцтва горада — 27 204 жыхароў (2000). Горад быў заснаваны у 1868 годзе ўздоўж ўчастка чыгункі Union Pacific. Названы ў гонар канадскага трапера Жака Ларамі.

Катэгорыя:Гарады Ваёмінга