Сле́пня, Сляпя́нка — рака ў Мінску, у басейне Дняпра.
Даўжыня ракі 17 км. Да 1979 года пачыналася на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, у раёне колішняй вёскі Зялёны Луг, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на рацэ Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтвораная ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж воднай сістэмы створаныя зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.
Назва Назва "Слепня" згадваецца ўжо ў 1557 г.:"...от Глыбокого Логу лесомъ великим до узъникля речки Слепни, которая речка Слепня кгрунтами местскими под место идет и упадывает в реку Свислоч"Менскія акты. Выпуск першы (XV-XVIII ст.). Менск, 1931. С. 120..У вярхах Слепні была вёска Слепня. Ніжэй па рацэ - вёска Сляпянка (пазней яны называліся Вялікая і Малая Сляпянка). Так жа сама і на рэчцы Цне - ніжэй па рацэ Цнянка, а ля вярхоў рэчкі была вёска Цна.
Гісторыя Паводле назвы ракі атрымалі свае назвы населеныя пункты: Вялікая Слепня, Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Слепенька (раён парку імя Чынгіза Айтматава). Акрамя вышэйзгаданых, на рацэ стаялі наступныя населеныя пункты: Зялёны Луг, Падбалоцце, Маляўшчына, Шчотаўка, Грэбелькі.
У раёне Малой Сляпянкі было Сляпянскае возера (Хітрава), на якім у канцы XIX ст. стаяў млын.
Літаратура
Jelski A.
Катэгорыя:Рэкі Мінска Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Сляпянская водная сістэма