Пераследаванне Сведкаў Іеговы ўключае ў сябе дзейнасць дзяржавы па забароне альбо абмежаванню іх рэлігійнай дзейнасці, грамадзянскіх правоў, пазбаўленню свабоды, маёмасці ці жыцця, а таксама напады праціўнікаў гэтай рэлігійнай арганізацыі яе членаў ці іх маёмасць. Пераследаванні могуць адбывацца як у рэгіёне ці краіне, дзе поўнасцю або часткова забаронена дзейнасць Сведкаў Іеговы, так і там, дзе законы ніяк не абмяжоўваюць іх свабоду пакланення. Найбольш вядомымі ў гісторыі сталі пераследаванні Сведкаў Іеговы ў нацысцкай Германіі.

ХІХ стагоддзе Сведкі Іеговы з’явіліся як рэлігійная група ў 1870-х гадах у ЗША як група Міжнародных даследчыкаў Бібліі на чале з Ч.Раселам. У ХІХ ст. яе паслядоўнікі не былі распаўсюджаны па свеце, таму выпадкі пераследвання Сведкаў з боку дзяржаўных структур ці рэлігійных актывістаў былі нешматлікімі. Так у Расіі Сімяон Казлоўскі быў адпраўлены ў высылку ў 1891 годзе за пропаведзь вучэнняў Даследчыкаў БіблііРоссия//Ежегодник Свидетелей Иеговы 2008 г..

ХХ стагоддзе У ХХ ст. актыўнае пераследванне Сведкаў Іеговы (да 1931 г. — Даследчыкаў Бібліі) пачалося з пачаткам Першай сусветнай вайны ў сувязі з адмовай членаў гэтай рэлігійнай арганізацыі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях па прычыне пазіцыі палітычнага нейтралітэту.

Падчас Першай сусветнай вайны У Вялікабрытаніі некалькі прызыўнікоў былі адпраўлены ў турму за адмову служыць у армііСто лет назад: 1917 год // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2017 г., с. 172-76.

У ЗША і Канадзе былі забаронены пэўныя публікацыі Сведкаў Іеговы, а ў 1918 г. дырэктароў Таварыства Вартавой вежы судзілі па абвінавачванню ў шпіянажы на карысць ГерманііОбвинение в шпионаже // Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога, с. 642—677.

1919—1939 гады У 1920-х гг. паслядоўнікі вучэння Міжнародных даследчыкаў Бібліі пачалі распаўсюджвацца па ўсёй Еўропе і сталі сутыкацца з процідзеяннем кліра мясцовых цэркваў і часткова — мясцовай паліцыі, звычайна па недаказаных абвінавачваннях у сувязях з камуністамі. Таксама абмежаванне ці забарона дзейнасці магла быць звязана з прыходам да ўлады таталітарнага ці аўтарытарнага рэжыму. Так Адольф Гітлер забараніў дзейнасць Сведкаў Іеговы і пачаў іх пераследаваць у Германіі неўзабаве пасля свайго прыходу да ўлады.

У СССР Сведкам Іеговы дазвалялі распаўсюджваць сваю літаратуру ў 1920-х гг., але потым забараніліРоссия//Ежегодник Свидетелей Иеговы 2008 г..

У Лацінскай Амерыцы распаўсюджанне вучэння Сведкаў Іеговы суправаджалася супрацьдзеяннем мясцовага каталіцкага духавенства, звычайна ў форме нападаў каталіцкіх актывістаў на прапаведнікаў.

У ЗША Сведкі Іеговы пачалі сутыкацца з нападамі актывістаў Амерыканскага легіёна і Каталіцкага дзеяння ў 1930 гг. Прафесар права Арчыбальд Кокс пісаў у сувязі з гэтым: «яны пачалі прыцягваць увагу і правакаваць рэпрэсіі ў 1930-х гг., калі іх празелітызм і колькасць паслядоўнікаў рэзка ўзрасліCox, Archibald The Court and the Constitution Boston, MA, Houghton Mifflin Co. 1987, раge 189.» Яшчэ адна прычына нападаў у Злучаных Штатах была звязана з адмовай дзяцей Сведкаў Іеговы ўдзельнічаць у цырымоніі салютавання нацыянальнаму сцягу.

Падчас Другой сусветнай вайны У 1940 г. Брытанія і яе дамініёны (Аўстралія i Канада) забаранілі літаратуру Таварыства Вартавой вежы, але не забаранілі дзейнасць арганізацыі і свабоду веравызнання Сведкаў Іеговы. Гэтыя абмежаванні распаўсюджвалася і на калоніі Вялікабрытаніі. У ЗША па-ранейшаму Сведкі сутыкаліся з нападам натоўпу падчас прапаведніцкага служэння і арыштамі мясцовай паліцыяй. Таксама ў Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі некаторым Сведкам адмаўлялі ў праве на адмову ад мабілізацыі, якую звычайна прадстаўлялі рэлігійным службітам.

У краінах і тэрыторыях, захопленых Германіяй, Італіяй і Японіяй дзейнічала поўная або частковая забарона рэлігійнай дзейнасці Сведкаў Іеговы. Выключэнне склалі Грэцыя i Данія.

У ЗША на працягу 1930-1940-х гг. Сведкі Іеговы школьнага ўзросту сутыкаліся з выключэннем са школы за адмову салютаваць сцягу краіны. У 1940 г. Вярхоўны суд Злучаных Штатаў Амерыкі ў справе «Школа акругі Мінерсвіль супраць Гобціс» вырашыў, што ўдзел у патрыятычных цырымоніях з’яўляецца грамадзянскім абавязкам, які вышэй па значнасці за рэлігійныя перакананні грамадзянінаWest Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 275. Але ў 1943 годзе ў справе «Адукацыйны савет Заходняй Вірджыніі супраць Барнет» Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што «адмова Сведкаў салютаваць сцягу нікому не шкодзіць, не парушае нічыя правы і не ўяўляе небяспекі грамадскаму парадку», а таксама «дэмакратыя патрабуе… не толькі талерантнасці большасці адносна розных вераванняў, але і поўную свабоду меншасцяў практыкаваць свае вераванні без боязі большасціWest Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 276». Гэта судовая справа лічыцца прэцэдэнтам у пытанні практычнай рэалізацыі 1-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША і вывучаецца студэнтамі-юрыстаміWest Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 275—282.

Пасля Другой сусветнай вайны У Еўропе пасля ліквідацыі рэжымаў Гітлера і Мусаліні Сведкі Іеговы мелі адносную свабоду пакланення на працягу 1945—1950 гг. У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. камуністычныя ўрады савецкага блока (Албанія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Румынія, Польшча i Чэхаславакія) поўнасцю забаранілі дзейнасць Сведкаў Іеговы. Асноўнай прычынай пераследаванняў у гэтых краінах стаў палітычны нейтралітэт Сведкаў, які не дазваляў ім служыць у арміі і падтрымліваць палітычны курс мясцовых рэжымаў. Югаславія дазволіла абмежаваную дзейнасць і пэўныя элементы свабоды веравызнання. У сацыялістычных краінах Еўропы гэты падыход працягваўся да пачатку ці канца 1980-х гг.

У Заходняй Еўропе Сведкі Іеговы былі забаронены толькі ў Іспаніі i Партугаліі да адмовы гэтых краінаў ад аўтарытарызму ў пачатку 1970-х гг. Але некаторыя абмежаванні мелі месца і ў іншых краінах. Так у Нідэрландах у пачатку 1950-х гг. дзейнічалі абмежаванні на вулічны гандаль літаратурай, якія былі адменены рашэннем суда на карысць Сведкаў ІеговыПроповедники Царства обращаются в суды // Царство Бога правит!, с.147; таксама ў гэтай і шэрагу іншых краін Заходняй Еўропы некалькі пасляваенных дзясяцігоддзяў былі праблемы з адмовай Сведкаў ад службы ў арміі і пэўных варыянтаў альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, якія скончыліся вызваленнем Сведкаў Іеговы ад абавязковай вайсковай службы на правах рэлігійных службітоўThe Netherlands Frees Imprisoned Witnesses // Awake! December 8, 1974, pp.22-25German High Court Rules on Full-Time Ministers // Awake! January 8, 1971, pp.13-15.

Краіны Афрыкі і Азіі У былых калоніях еўрапейскіх дзяржаў і краінах, залежных ад Еўропы забарона дзейнасці Сведкаў Іеговы поўнасцю ці часткова была звязана, як правіла, з такімі прычынамі, як іх адмова ўдзельнічаць у нацыяналістычных i патрыятычных цырымоніях (МазамбікМозамбик // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 119—176), далучацца да палітычнай партыі дзеючага прэзідэнта (МалавіМалави // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 172—212) альбо арыентацыя краіны на камунізм (БенінБенин // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 94-114, КНР), ці ісламскі фундаменталізм (Іран).

У Лацінскай Амерыцы ў 1940-1980-я гг. актыўнае процідзеянне Сведкам Іеговы было пераважна з боку суперпрэзідэнцкіх рэжымаў: Трухілья ў Дамініканскай рэспубліцыДоминиканская Республика // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2001 г., с. 94-124, Перона ў АргенцінеАргентина. // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2001 г., с. 172-73, Піначэта ў Чылі, Кастро на КубеPhilip Brenner, Marguerite Rose Jiménez, John M. Kirk William M LeoGrande. A contemporary Cuba reader, і ўраду сандыністаў ў НікарагуаНикарагуа // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2003 г., с. 99-132.

У 1990-я гады Падчас 1990-х гг. сітуацыя з правамі Сведкаў Іеговы палепшылася ў многіх краінах свету, дзе яны былі раней забаронены. У краінах былога СССР Сведкі, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі савецкай улады, былі рэабілітаваны, а іх рэлігійная дзейнасць была легалізавана. У Кітае, В’етнаме і Інданезіі афіцыйная забарона дзейнасці юрыдычных структур гэтай рэлігійнай арганізацыі перастала суправаджацца пераследаваннем яе паслядоў за іх перакананні.

У 1992—1994 гг. у Балгарыі Сведкі Іеговы сутыкаліся з процідзеяннем паліцыі і мясцовай улады, але пасля афіцыйнага прызнання іх права на свабоду веравызнання, члены гэтай рэлігійнай арганізацыі сутыкаліся толькі з асобнымі выпадкамі дыскрымінацыйных законаў у пэўных гарадах краіны і нападамі актывістаў ультраправага руху.

У 1994 г. Эрытрэя забараніла ўсе рэлігіі, акрамя чатырох асноўных, на сваёй тэрыторыі. Пасля гэтага Сведкаў Іеговы пачалі затрымліваць і адпраўляць у турму незалежна ад полу і ўзростуEritrea: Torture fears for 28 Jehovah’s Witnesses arrested, including 90-year-old man // Amnesty International UK, 19 February 2004Jonah Fisher Religious persecution in Eritrea // BBC News, 17 September 2004. Гэта палітыка працягваецца і ў ХХІ стагоддзіMartin Plaut Christians protest over Eritrea // BBC News, 28 June 2007 Imprisoned for Their Faith jw.orgEritrea — No Progress on Key Human Rights Concerns from: Amnesty International Submission to the UN Universal Periodic Review International of January-February 20144 снежня 2020 года з турмаў Эрытрэі выпусцілі 26 мужчын і 2 жанчыны з ліку Сведкаў Іеговы, некаторыя з якіх знаходзіліся ў турме 26 год; яшчэ 24 чалавекі засталіся ў турме, згодна лятучага паведамлення JW.ORG

З 1938 па 1992 г. у Грэцыі дзейнічалі законы, якія забаранялі празелітызм. У сувязі з гэтым у азначаны перыяд 19147 грэчаскіх Сведкаў затрымлівалі засваю прапаведніцкую дзейнасць, а потым штрафавалі ці адпраўлялі ў высылку альбо ў турмуПолувековая борьба за право проповедовать // Официальный сайт Свидетелей Иеговы. Таксама адмова Сведкаў Іеговы ад армейскай службы прыводзіла да іх турэмнага зняволення і нават аднаго смяротнага выраку, замененага пазней на некалькі год турмыGreece Threatens Legalized Murder // The Watchtower, October 15, 1966, pp.611-612Greece Changes Law on Conscientious Objectors // Awake! February 22, 1978, p. 5-7. Пасля таго, як Еўрапейскі суд па правах чалавека неаднаразова пацвердзіў права Сведкаў Іеговы Грэцыі на свабоду вераызнання, вышэй азначаныя праблемы паступова зніклі да канца 1990-х ггПолувековая борьба за право проповедовать // Официальный сайт Свидетелей Иеговы.

У такіх краінах былога СССР, як Арменія, Азербайджан, Беларусь, Туркменістан і Узбекістан у 1990-х гг і далей Сведкі Іеговы сутыкаліся пераважна з праблемай адмовы ў праве на альтэрнатыўную грамадзянскую службу і крытыкай іх вучэнняў у СМІ.

У 1997 г. пачалася хваля судовых разбіральніцтваў супраць Сведкаў Іеговы ў Расіі.

З 1998 г. пачаліся напады на Залы Царствы і жылыя дамы Сведкаў Іеговы ў Грузіі з боку альтэрнатыўных праваслаўных актывістаў. Гэта праблема скончылася пасля змены ўлады ў выніку Рэвалюцыі ружаў (2003), калі арганізатараў і ўдзельнікаў такіх пагромаў пачалі адпраўляць у турму, і пазней урад Грузіі прынёс афіцыйныя прабачэнні ахвярам дыскрымінацыіЕвропейский суд по правам человека принимает от Грузии признание вины // Официальный сайт Свидетелей Иеговы.

ХХІ стагоддзе

Падзеі 2001—2022 гг.